Спорт2424

Сёння — вялікая футбольная субота

«Барселона» — «Рэал», «Арсенал» — «Чэлсі», «Дынама» — БАТЭ. Ёсць што выбраць.

Субота, 21 красавіка, багатая на некалькі важных футбольных матчаў у Еўропе.

Пачнём з Беларусі. На мінскім стадыёне «Дынама», у матчы 6-га тура, згуляюць «Дынама» і БАТЭ.
Пасля 5 тураў «Дынама» займае 2-гі радок, на адзін бал адстаючы ад лідара «Шахцёра», у БАТЭ — 9 балаў, але на гульню меней.

Матч пачнецца, а 17-й гадзіне. Яго будзе паказваць канал «Беларусь-2», трансляцыя пачнецца ў 16:40.

У сталіцы Англіі сёння пройдзе лонданскае дэрбі:
«Арсенал» і «Чэлсі» (у гістарычнай традыцыі больш зацятае ў Лондане хіба толькі «Арсенал» і «Тотэнхем»). Гэта будзе матч 35-га тура. Падапечныя Арсена Венгера зараз займаюць 3-ці радок (64 балы, супраць 82-х у МЮ і 77 — у МС), у «Чэлсі» — 6-ы радок, 57 балаў, але на гульню меней. Перамога «сініх» дае шанец на трэцяе месца і месца ў групавым турніры Лігі чэмпіёнаў.

Трансляцыя матча пачнецца на «Беларусь-2» а 14:40.

Але самае-самае гучнае «эль класіка» пройдзе сёння ў сталіцы Каталоніі, дзе ў матчы 34-га тура чэмпіянату Іспаніі згуляюць «Барселона» і мадрыдскі «Рэал».

«Рэал» апярэджвае «Барсу» на 4 балы (85 балаў супраць 81), і ўчора трэнер каталонцаў Хасэп Гвардыёла заявіў, што калі пераможа «Рэал», то ён і стане сёлетнім чэмпіёнам (апошнія тры сезоны запар чэмпіёнства выйгравалі каталонцы, у тым ліку і А. Глебам).

Гульня пачнецца а 21-й паводле мінскага часу (яе трансляцыю можна будзе без праблем знайсці ў Інтэрнэце). Нагадаем, што ў матчы першага круга 10 снежня на «Санцьяга Бернабеу» «Барса» без праблем разабралася з «вяршковымі» — 3:1.

Праўда, не забываем, што абедзве каманды могуць згуляць у сёлетнім фінале Лігі чэмпіёнаў.

***

Пытанне: Ваш інтарэс, чытачы, сёння? Вы за каго? Вашыя прагнозы?

Каментары24

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг26

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць