Грамадства11

Купала і Колас у Пушкінскім запаведніку

У Дзяржаўным гісторыка-літаратурным і прыродна-ландшафтным запаведніку А.С. Пушкіна “Міхайлаўскае” (Пушкинагорскі раён Пскоўскай вобласці, Расійская Федэрацыя) адчынілася выстава “Янка Купала і Якуб Колас – беларускія песняры”, прымеркаваная да 130-годдзя з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры.
Праект здзейснены пры фінансавай падтрымцы Міністэрства культуры Беларусі.

Выстава знаёміць з творчасцю Янкі Купалы і Якуба Коласа ў кантэксце расейскай і сусветнай літаратуры, адлюстроўвае геаграфію сустрэч і сяброўства народных паэтаў Беларусі з расейскімі пісьменнікамі. Разнастайныя музейныя калекцыі найстарэйшых літаратурных музеяў Рэспублікі Беларусь даюць магчымасць прайсці шляхамі Янкі Купалы і Якуба Коласа на расейскай зямлі.

На выстаўцы экспануюцца ілюстрацыі да твораў песняроў знакамітых беларускіх мастакоў Георгія Паплаўскага, Арлена Кашкурэвіча, Міхаіла Басалыгі, Васіля Шаранговіча, Янкі Раманоўскага, Анатоля Александровіча, Лазара Рана, Барыса Заборава, Юрыя Зайцава, Георгія Грамыкі, Яўгена Ціхановіча, Эдуарда Агуновіча, работы якіх увайшлі ў залаты фонд беларускай кніжнай графікі XX – пачатку XXI стагоддзя.

Асобная частка экспазіцыі выстаўкі прысвечана тэме «Беларускія песняры і Аляксандр Пушкін», дамінантай якой з’яўляецца пераклад Янкі Купалы знакамітай паэмы Аляксандра Пушкіна «Медны коннік», зроблены да 100-годдзя з дня смерці паэта.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося26

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося

Усе навіны →
Усе навіны

Чарнагорыя можа ўвесці візы для беларусаў ужо восенню10

Стала вядома, каго Зяленскі хоча прызначыць міністрам абароны. Але яго трэба яшчэ звольніць з войска4

На дарогах Мінска заўважылі суперкар «з Hot Wheels». Такіх машын у свеце менш за тысячу7

Беларусы цяпер могуць ездзіць на Балі без візаў7

У Рагачове адкрылі новы вайсковы помнік з ужо пашкоджаным пастаментам3

Азаронак расказаў, як павінен быў ехаць у адной машыне з Дар'яй Дугінай, але не зраслося23

Чалы ўжо не бачыць Крутога пераемнікам Лукашэнкі. А каго называе?18

Вынеслі прысуд гродзенскаму блогеру, якога вінавацілі ў махінацыях са зборам на Ваню Сцяцэнку2

«Ніхто не вярнуўся». Як вырашылі пытанне з работнікамі з Узбекістана, незадаволенымі ўмовамі ў Беларусі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося26

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць