Кіроўца квадрацыкла, уцякаючы ў зоне адпачынка ад ДАІ, збіў чалавека + відэа пагоні
Выпадак здарыўся на Цнянцы.
Учора ў Цнянцы пад Мінскам, проста ў зоне, дзе адпачывалі людзі, кіроўца квадрацыкла паспрабаваў сысці ад пераследу ДАІ. Як сцвярджаюць відавочцы, парушальнік збіў маладога мужчыну, які хацеў яго спыніць.
Пагоня праходзіла па пешаходных і веладарожках. Квадрацыкл пераследвалі аўтамабіль ДАІ і міліцэйскі УАЗ.
Выпадак здарыўся 29 красавіка ў 20:10. Адзін з карыстальнікаў Onlinera напісаў, што на Цнянцы адпачывалі шмат людзей, у тым ліку з дзецьмі: «Каля станцыі ратавання бачу мужык з голым торсам на квадрацыкле з'яжджае ад міліцыі і ДАІ, хуткасць на вока пад 80 км/г. Нейкі хлопец выскачыў на дарогу, і тут удар -- хлопца на вачах маіх падкінула метраў на 5 уверх і адкінула ад дарогі ўбок метраў на 6».
Па словах відавочцаў, у пацярпелага пералом нагі і траўма рукі.
Службовая машына ДПС пратараніла квадрацыкл і парушальнік быў затрыманы. Цяпер высвятляецца, у якім стане ён знаходзіўся.
Каментары