Эканоміка77

Ермакова: У 2013 годзе можна будзе разгледзець пытанне дэнамінацыі

Старшыня Нацбанка таксама заявіла, што з'яўляецца праціўніцай увядзення расійскага рубля.

У 2013 годзе ў Беларусі можа быць разгледжана пытанне аб дэнамінацыі беларускага рубля, паведаміла кіраўнік Нацыянальнага банка Надзея Ермакова на сустрэчы з працоўным калектывам Слуцкага завода эмальпосуду.

Як перадае інтэрнэт-рэсурс Інфа-кур'ер, Ермакова расказала пра сітуацыю ў фінансавай сферы дзяржавы, пра палітыку ў галіне выдзялення крэдытаў на будаўніцтва жылля, пра крэдыты для аплаты за навучанне студэнтаў, пра сітуацыю з плацяжамі за мяжой беларускімі пластыкавымі карткамі.

Старшыня праўлення Нацбанка адказала на пытанні працоўных завода.

Яна патлумачыла, што пытанне пра ўвядзенні на тэрыторыі Беларусі расійскага рубля не разглядаецца, адзначыла, што сама не прыхільнік такога рашэння і выступае за захаванне суверэнітэту. З нагоды магчымай дэнамінацыі беларускага рубля Ермакова сказала, што, хутчэй за ўсё, толькі ў 2013 годзе ўмовы могуць спрыяць таму, каб заняцца разглядам гэтага пытання.

Нагадаем, 14 сакавіка ў ходзе прамой лініі ў газеце «Рэспубліка» Надзея Ермакова таксама выказвалася адносна магчымасці правядзення дэнамінацыі. У прыватнасці, кіраўнік Нацбанка выказала меркаванне, што перш чым праводзіць у Беларусі дэнамінацыю, трэба цалкам аднавіць эканоміку.

***

Апошні раз дэнамінацыя беларускага рубля - у суадносінах 1:1.000 - праводзілася ў Беларусі 1 студзеня 2000 года. Тады Нацыянальны банк увёў у абарачэнне банкноты вартасцю 1, 5, 10, 20, 50, 100, 500, 1.000 і 5.000 рублёў, а пазней - 10.000, 20.000, 50.000 і 100.000 рублёў.

На працягу 2000 года ажыццяўлялася паралельнае хаджэнне купюр старога і новага ўзору. 30 снежня 2003 года тэрмін абмену старых грошай мінуў.

12 сакавіка 2012 года Нацбанк увёў у абарачэнне новую самую буйную купюру наміналам 200 тысяч беларускіх рублёў, што складае каля 25 даляраў ЗША па бягучым курсе.

Каментары7

Цяпер чытаюць

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю3

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Усе навіны →
Усе навіны

У выніку ўдару па выставе ўзбраенняў загінуў былы кіраўнік цэнтра «Альфа» СБУ

Такаеў падчас сустрэчы з Пуціным заклікаў яго замарозіць вайну ва Украіне8

«Самым сінім быў Генадзь». Як экс-падпалкоўніка збілі за ўдзел у пратэстах5

«Хогвартс адпачывае». На вуліцы Мінска заўважылі «дыханне дрэў»

У Мінску арыштавалі «чорнага рыэлтара», які спрабаваў завалодаць кватэрай алкаголіка3

У Францыі пасля 20 гадоў забыцця выставілі працу Марка Шагала

У Беларусі знайшлі самую шматдзетную сям'ю лебедзяў2

Цела Святланы Курс будзе крэміравана24

Трамп заявіў, што збіраецца балатавацца на трэці тэрмін16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю3

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць