Грамадства

Пачаўся прыём дакументаў у ВНУ другога патоку

Як паведамляе сайт Міністэрства адукацыі Беларусі, да ВНУ другога патоку адносяцца вышэйшыя навучальныя ўстановы дзяржаўнай і прыватнай форм уласнасці, за выключэннем ВНУ МУС, МНС, міністэрстваў абароны і культуры.
Абітурыенты павінны падаць у ВНУ тры сертыфікаты цэнтралізаванага тэставання або два, калі ў ВНУ будзе праведзены ўнутраны экзамен па прадмеце. Унутраныя экзамены чакаюць абітурыентаў толькі па творчых дысцыплінах (малюнак, музыка, танец, сачыненне і іншых), літаратуры і фізічнай культуры.

Пры паступленні на шэраг спецыяльнасцяў трэба мець спецыяльную рэкамендацыю пасля праходжання прафесійна-псіхалагічнага сумоўя.
Размова ідзе пра спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне», «Дзяржаўнае кіраванне і права», «Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка», «Міжнародныя адносіны», «Міжнароднае права», «Правазнаўства», «Эканамічнае права», «Журналістыка» (у тым ліку, калі яна з’яўляецца дадатковай спецыяльнасцю), «Міжнародная журналістыка» і «Мытная справа».

Упершыню сёлета дакументы ў ВНУ могуць падаваць прадстаўнікі непаўналетніх абітурыентаў. У выпадку адсутнасці арыгінала пашпарта абітурыента паказваюцца натарыяльна засведчаныя ксеракопіі старонак пашпарту.

Дакументы можна падаваць да 25 ліпеня, на ваенныя факультэты — па 23 ліпеня.

Залічэнне абітурыентаў у ВНУ па ўсіх формах атрымання адукацыі праводзіцца па конкурсе на аснове агульнай сумы балаў, падлічанай па выніках здачы ўступных выпрабаванняў і сярэдняга бала дакумента аб адукацыі.

Ад абітурыентаў, якія вытрымалі ўступныя выпрабаванні, але не прайшлі па конкурсе на дзённую бюджэтную форму навучання, для ўдзелу ў конкурсе ў гэтай жа ВНУ на завочную і вячэрнюю формы атрымання адукацыі за кошт сродкаў бюджэту (акрамя ВНУ сельскагаспадарчага профілю) дакументы будуць прымацца па 2 жніўня.
Ад абітурыентаў, якія вытрымалі ўступныя выпрабаванні, для ўдзелу ў конкурсе на дзённую, завочную і вячэрнюю формы атрымання адукацыі на ўмовах аплаты — па 4 жніўня.

Залічэнне па раздзельным конкурсе абітурыентаў — выпускнікоў гарадскіх сельскіх устаноў адукацыі будзе ажыццяўляцца толькі на бюджэтныя месцы. Залічэнне абітурыентаў на ўмовах аплаты будзе праходзіць па агульным конкурсе.

Прыёмныя камісіі ВНУ ў перыяд прыёму дакументаў будуць працаваць з панядзелка па суботу з 9.00 да 18.00.
Калі апошні дзень прыёму дакументаў, здачы ўступных выпрабаванняў або залічэння абітурыентаў выпадзе на нядзелю, прыёмныя камісіі працуюць у гэты дзень з 9.00 да 18.00. Прыёмныя камісіі ВНУ «другога патоку» будуць працаваць у суботы — 21, 28 ліпеня, 4 жніўня, адну нядзелю — 29 ліпеня (для ВНУ, якія ажыццяўляюць правядзенне ўнутраных экзаменаў).

У апошні дзень прыёму дакументаў інфармаванне абітурыентаў аб ходзе прыёму дакументаў спыняецца ў 15.00, допуск абітурыентаў у будынак прыёмнай камісіі — у 18.00.

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч9

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

Якую дошку для нарэзкі выбраць — драўляную ці пластыкавую? Што кажуць спецыялісты3

36 гадоў таму была прынята Дэкларацыя аб суверэнітэце7

У Іспаніі гараць ваколіцы Мадрыда, пажарныя ў Францыі змагаюцца з «агнявымі віхурамі»1

КДБ і АМАП прыйшлі з ператрусам да рэжысёра Андрэя Кудзіненкі10

Сын і муж Святланы Курс расказалі пра яе апошнія дні5

Вальфовіч пра ідэю адпраўляць аграрыяў-недарэк у войска: Гэта будзе спрыяць уборцы хлеба13

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу6

21‑гадовы ісламіст, падазраваны ў нападзе на ЛГБТ-прайд у Берліне, застрэлены31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч9

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць