Улада1111

Ярмошыну гэтыя выбары расстройваюць

І распачала агітацыю супраць апазіцыі.

Удзел апазыцыйных сілаў у выбарах дэпутатаў палаты прадстаўнікоў нагадвае казку пра голага караля, заявіла на тэлеканале Беларусь-1 старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. Цяжка ўявіць сабе такую заяву на адрас апазіцыі з боку арганізатараў падліку галасоў, скажам, у Германіі. А справа ў тым, што спн. Ярмошын не задаволеная вынікамі вылучэння кандыдатаў.

«Не магу сказаць, што задаволена актыўнасцю гэтага працэсу.
Дзяржава пайшло на тое, каб максімальна спрасціць умовы ўдзелу ў выбарах для кандыдатаў, але, як заўсёды, згуляная казка з голым каралём», - сказала Лідзія Ярмошына.

«Асобы, якія крычаць, што не хапае свабоды і дэмакратыі, што трэба спрасціць што-небудзь, на самай справе праяўляюць зусім не вялікую актыўнасць», - працягнула старшыня Цэнтрвыбаркама. На яе думку, казаць аб тым, што выбарчая кампанія займае розумы і сэрцы палітычных сілаў Беларусі зусім не прыходзіцца.

Лідзія Ярмошына звярнула ўвагу на тое, што з 439 патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты, якія падалі дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы, 95 - беспрацоўныя.
«Мне, шчыра кажучы, крыўдна за нашых выбаршчыкаў, ён маюць права на больш годны выбар», - лічыць старшыня ЦВК. Дарэчы, паводле афіцыйных звестак, у краіне працу маюць усе, беспрацоўе складае ўсяго 0,6%.

Нагадаем, што пасля мінулых выбараў 6 з 10 кандыдатаў апынуліся ў турме КДБ, некаторыя з іх дагэтуль сядзяць.
Ярмошына тады блаславіла разгон Плошчы. У той жа час удзел у выбарчых кампаніях ад апазіцыі ў мінулым азначаў амаль гарантаванае звальненне з працы для кандыдатаў і назіральнікаў.

Перад выбарамі-2012 улады зноў адмовіліся ўвесці норму аб празрыстым падліку галасоў.
Апазіцыя прапаноўвала, каб пры падліку бюлетэні паказвалі назіральнікам, перш чым класці ў нейкі стос. Многія мяркуюць, што акурат на этапу падліку галасоў ажыццяўляюцца масавыя фальсіфікацыі народнага выбару.

У папярэдніх палатах засядалі толькі лукашэнкаўцы.
Гэтыя выбары частка апазіцыі байкатуе ад пачатку, а другая частка абяцае зняць кандыдатуры прад галасаваннем, калі не выйдуць на свабоду палітычныя вязні.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч9

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

Якую дошку для нарэзкі выбраць — драўляную ці пластыкавую? Што кажуць спецыялісты3

36 гадоў таму была прынята Дэкларацыя аб суверэнітэце7

У Іспаніі гараць ваколіцы Мадрыда, пажарныя ў Францыі змагаюцца з «агнявымі віхурамі»1

КДБ і АМАП прыйшлі з ператрусам да рэжысёра Андрэя Кудзіненкі10

Сын і муж Святланы Курс расказалі пра яе апошнія дні5

Вальфовіч пра ідэю адпраўляць аграрыяў-недарэк у войска: Гэта будзе спрыяць уборцы хлеба13

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу6

21‑гадовы ісламіст, падазраваны ў нападзе на ЛГБТ-прайд у Берліне, застрэлены31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч9

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць