Уладзімір Андрэйчанка вылучаецца ў Палату прадстаўнікоў ад Докшыцкага раёна
У Докшыцкай выбарчай акрузе № 22 зарэгістраваная ініцыятыўная група ў падтрымку вылучэння кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Андрэйчанкі —
цяперашняга старшыні Палаты, які з 1994 па 2008 год быў старшынём Віцебскага аблвыканкама.
Нагадаем, што спадар Андрэйчанка быў абраны дэпутатам у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу чацвёртага склікання па іншай акрузе — Глыбоцкай № 22. Цікава, што ён чамусьці не балатуецца ні ў сваім родным Лёзненскім раёне, ні ў абласным цэнтры, дзе 14 гадоў займаў кіроўную пасаду.
Каментары