У Мінску працягваюць рэгістраваць ініцыятыўныя групы па вылучэнні апазіцыйных палітыкаў кандыдатамі ў дэпутаты.
Лідар АГП Анатоль Лябедзька балатуецца ў Старавіленскай акрузе № 105. У цэлым, АГП не мае намеру паўнавартасна ўдзельнічаць у выбарах і рэгіструе кандыдатаў, каб правесці кампанію байкоту «За сумленныя выбары без «Лукашэнкі».
Нагадаем, што лідар Партыі БНФ Аляксей Янукевіч вылучаецца ў сталічнай Аўтазаводзкай акрузе № 92. Ва Уруччы (№ 109) за дэпутацкі фатэль будзе змагацца Аляксандр Мілінкевіч. У Сухараўскай акрузе № 102 зарэгістравана група сябра партыі «Зялёныя» Дзмітрыя Кучука.
Цяпер чытаюць
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі
Каментары