Палітвязень даслаў ліст у Рэдакцыю «НН».
«Вельмі прыемна атрымліваць лісты з волі, калі іх ідзе шмат, то не звяртаеш увагі на ўсякія перашкоды турэмнага жыцця», — піша Мікалай Аўтуховіч.Ён захоўвае добры дух. «У мяне ўсё добра, не вельмі хвалюйцеся за мяне».
Вялікую частку ліста прысвечаная родным Мікалая. «Турма — гэта не толькі маё выпрабаванне, але і сям’і. Цяжка адчуваць, што не здольны нічым дапамагчы ім. Я атрымліваю шмат пазітыўнай энергіі, калі даведваюся, што людзі падтрымліваюць родных. Дзякуй усім, хто разумее мой непакой і дапамагае матулі і сям’і», — піша ваўкавыскі прадпрымальнік.
«На волі нагаворымся», — сканчвае свой ліст Мікалай.
Пісаць палітвязню можна на адрас: Мікалай Аўтуховіч, 230023, г.Гродна, вул.Кірава, 1, турма №1.
Каментары