Музыка22

Apple Tea вярнуліся з Варшавы з жывым альбомам

У яго ўвойдуць старыя і новыя п'есы, а таксама песня на партугальскай мове.

Аднойчы музыка Косця Гарачы заявіў сваім калегам па Apple Tea пра тое, што пісаць альбомы па трэках больш не будзе.
Таму для запісу новага, «жывога» альбома легендарныя джазмэны кінуліся на пошук адмысловай студыі з добрым раялем для Косці. У Беларусі такой студыі не знайшлося. У выніку з падачы сябра гурта — польскага арганіста Яна Бакшчаніна музыкі спыніліся на Tokarnia Music Production пад Варшавай.

І ўсё з-за раяля, распавядае бубнач гурта Аляксандр Сапега:

«У студыі быў вялізны раяль. Раяль гэты легендарны — ён 50 гадоў прастаяў у варшаўскай Sala Kongresowa, натуральна, можна сабе ўявіць, якія людзі за 50 год на ім гралі! Калі раяль „пайшоў на пенсію“, Ян Смачынскі, гаспадар студыі, выкупіў яго з „Залы Кангрэсовай“, пераставіў механіку, абнавіў яго і цяпер гэта сапраўдны інструмент з вялікай гісторыяй».

У альбом увойдзе 10 кампазіцый. Сярод іх — добра вядомыя, але дагэтуль незапісаныя ці запісаныя не ідэальна п’есы кшталту «Pink Sigmund», таксама новыя,
як «Rio Breeze» і «12/8» — кампазіцыя ў музычным памеры 12/8, назву якой музыкі прапануюць прыдумаць прыхільнікам. Апроч 9 п’ес аўтарства Ігара Сацэвіча, на пласцінку патрапіла п’еса «Kenny’s Tune» першага піяніста гурта Сяргея Лапкоўскага, які напярэдадні запісу альбома сканаў у Канах. Усе п’есы, па словах Аляксандра Сапегі, вытрыманыя ў стылістыцы сучаснага джазу. Аднак, папярэджвае Сапега, будзе на пласцінцы і сюрпрыз. «Таксама мы запісалі „Apple Tea“. У нас ёсць тэкст, які напісала вядомая чэшская спявачка Весна, з якой мы супрацоўнічалі. Запіша песню Саша Захарык. Дзеля гэтага Весна будзе па Скайпе займацца з Сашай партугальскай мовай — вымаўленнем, пранонсам. Гэта будзе цікава. Песня будзе запісаная ў стылістыцы бразільскай музыкі, нават, музыкі серыялаў. Гэта будзе салодзенькая-салодзенькая песня».

Апроч музыкаў Apple Tea у запісе пакуль безназоўнай пласцінкі ўзяў удзел знакаміты польскі трубач Роберт Маеўскі.
Рэліз альбома прызначаны на лістапад. У гэты ж час музыкі плануюць зладзіць вялікі канцэрт-святкаванне20-годдзя Apple Tea, на якім і будзе прэзентаваны новы дыск гурта.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны31

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адкрыўся новы рэстаран беларускай кухні — «Палюшкі» са стравамі па рэцэптах легендарнай Алены Браніславаўны8

З дронамі і нейрасеткамі. У Нідэрландах тэстуюць лагер для 2000 расійскіх ваеннапалонных на выпадак вайны9

У «Газпрам цэнтры» патлумачылі, адкуль у недабудаваным хмарачосе ўзяўся гатовы офіс з вазонамі3

Якая будзе дамова ЗША з Іранам, пакуль няясна, але беларусам пляваць на дэталі. Важна, каб яна была17

Сына кронпрынцэсы Нарвегіі прысудзілі да 4 гадоў турмы1

Дадатак «Аплаці» таксама будзе запытваць геалакацыю з 1 ліпеня1

«Не змаглі паабедаць нідзе! Турыстычнае месца!» Беларуска не змагла нідзе ў Міры паесці30

Выкладчыцу вакалу з Гатава асудзілі за палітыку1

Беларуска зрабіла гарод у варшаўскай кватэры10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны31

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць