Аўто5151

Брэсцкая міліцыя прапануе павысіць хуткасць на М1 да 140 км/г

УУС Брэсцкага аблвыканкама ініцыюе павелічэнне хуткаснага рэжыму для легкавога транспарту на асобных участках трасы М1 да 140 км / гадзіну. Аб гэтым паведаміў начальнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Уладзімір Сычэўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

З адпаведным хадайніцтвам УУС Брэсцкага аблвыканкама звярнулася ў МУС. Паводле слоў Уладзіміра Сычэўскага, перад тым як выступіць з гэтай ініцыятывай, пытанне было вывучана ў рэгіёне. Разглядаліся шматлікія звароты людзей, якім па родзе сваёй дзейнасці даводзіцца шмат ездзіць, аналізавалася дарожная сітуацыя.

«Аналіз аварыйнасці на трасе М1/Е30 паказвае, што асноўнай прычынай гібелі людзей з’яўляецца не хуткасны рэжым. Кіроўцы ў сваёй большасці ўсё ж такі выбіраюць хуткасць у адпаведнасці з досведам, ўмовамі надвор’я. Большай праблемай з’яўляецца тое, калі вадзіцелі засынаюць за рулём. І такія выпадкі, улічваючы міжнароднае значэнне трасы, тут не рэдкасць», — адзначыў Уладзімір Сычэўскі.

«Што тычыцца дарожнага палатна, то па якасці траса М1 не саступае еўрапейскім аўтабанах. Аднак гэта ўсё ж не аўтабан: да трасы прылягаюць населеныя пункты, не ў поўнай меры адпавядаюць крытэрам аўтабанаў транспартныя развязкі. Таму размова не ідзе аб павышэнні хуткаснага рэжыму на ўсёй працягласці, а аб асобных яе участках, дзе сёння максімальная хуткасць руху легкавога транспарту абмяжоўваецца 120 км/г», — растлумачыў Уладзімір Сычэўскі.

Што тычыцца вадзіцеляў, то стымулам не перавышаць хуткасны рэжым для іх павінны служыць устаноўленыя на трасе відэафіксатараў хуткасці. І інфармацыя пра гэта павінна быць даступнай для кіроўцаў, лічаць ва УУС.

Паводле словаў Сычэўскага, ва УУС бачаць неабходнасць змяняць фармат працы на трасе М1 супрацоўнікаў ДАІ, робячы большы акцэнт на прафілактыцы ДТЗ. «Ужо сёння свае патрулі мы наблізілі да месцаў адпачынку аўтамабілістаў. Нацэльваем нашых інспектараў на тое, каб яны карэктна цікавіліся ў кіроўцаў, як доўга яны ў шляху, рэкамендавалі адпачынак, і, калі гэта не прыпынак для сну, то, па меншай меры, прыпынак для таго, каб трохі прагуляцца, выпіць чаю ці кавы», — адзначыў ён.

Трасу Берасце-Орша, якая ўваходзіць у міжнародную аўтамагістраль М1, збудавалі перад маскоўскай Алімпіядай. За часоў незалежнасці яе абнавілі і разбудавалі на асобных адрэзках, у тым ліку дзякуючы еўрапейскім крэдытам.

Прапанова берасцейцаў спрэчная. З аднаго боку, траса Берасце-Орша сапраўды якасная і рэдка калі перагружаная. З другога боку, у адрозненне ад аўтабанаў яна не абгароджаная. А чым большая хуткасць, тым большая імавернасць смяротнага выніку пры любой аварыі.

Каментары51

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе2

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі33

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя5

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў44

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя4

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі10

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

Школы і гімназіі сёння пачынаюць прыём дзяцей у першыя класы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе2

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць