Эканоміка

З 1 жніўня павышаны пенсіі

У Беларусі з 1 жніўня 2012 года павышаны пенсіі, паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў.

Паводле яго слоў, на падставе ўказа ад 16 студзеня 2012 года № 35 «Аб павышэнні пенсій» з 1 жніўня будзе праведзены пераразлік працоўных пенсій зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы за другі квартал 2012 года. Паводле даных Белстата, яна склала Br3 млн. 520 тыс. 252 — гэта на 17,1% вышэй за паказчык, які прымяняўся пры пераразліку працоўных пенсій у маі.

У выніку працоўныя пенсіі, пры вылічэнні памеру якіх не прымяняецца бюджэт мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ), са жніўня павялічыцца на 17,1%.

Таксама ў жніўні будуць пераразлічаны мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі, надбаўкі, павышэнні да пенсій і даплаты асобам старэйшых узростаў у сувязі з ростам БПМ (зацверджаны ўрадам на перыяд з 1 жніўня па 31 кастрычніка ў памеры Br843 тыс. 870, што на 13,6 працэнта вышэй за БПМ, які дзейнічае з 1 мая па 31 ліпеня бягучага года). Такім чынам, сацыяльныя пенсіі, надбаўкі і павышэнні адпаведна павялічацца на 13,6 працэнта. З улікам новай велічыні БПМ памеры даплаты да пенсій непрацуючых пенсіянераў са жніўня складуць для людзей, якія дасягнулі ўзросту 75 гадоў, — Br158,2 тыс. (75 працэнтаў мінімальнага памеру пенсіі па ўзросту), якія дасягнулі ўзросту 80 гадоў — Br211 тыс. (100 працэнтаў мінімальнага памеру пенсіі па ўзросту).

У цэлым сярэдняя пенсія па ўзросту, паводле ацэнкі, павялічыцца на 16,8% і дасягне Br1 млн. 719,9 тыс.
«Памер пенсіі для канкрэтнага чалавека залежыць ад індывідуальных параметраў, якія выкарыстоўваюцца для разліку яго пенсіі — стажу работы, індывідуальнага каэфіцыента», — падкрэсліў намеснік міністра.

Фінансаванне расходаў на павелічэнне пенсій будзе праводзіцца са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Дадатковыя расходы на гэтыя мэты ў жніўні складуць Br592,3 млрд.

Валерый Кавалькоў падкрэсліў, што пенсійная сістэма функцыянуе стабільна, пенсіі выплачваюцца своечасова. У бягучым годзе прымаюцца меры, накіраваныя на падтрыманне ўзроўню пенсій і іх пакупной здольнасці. Так, у адпаведнасці з указам нумар 35 з 1 студзеня 2012 года ўстаноўлена штомесячная дадатковая мэтавая даплата да пенсій непрацуючых атрымальнікаў пенсій у органах па працы, занятасці і сацабароне, якія дасягнулі ўзросту 75 гадоў, у памеры 75%, ва ўзросце 80 гадоў і старэйшыя — 100% мінімальнага памеру пенсіі па ўзросту. У лютым і маі зроблены пераразлікі працоўных пенсій зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы, а таксама мінімальных працоўных і сацыяльных пенсій, надбавак, павышэнняў і даплат да пенсій у сувязі са змяненнем бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ). Намеснік міністра падкрэсліў, што ў 2012 годзе чакаецца правядзенне пераразлікаў пенсій яшчэ і з лістапада.

Каментары

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць