Заробак павышаецца на 50 літаў.
У Літве мінімальны заробак павышаецца на 50 літаў — да 850 літаў (2 млн 550 тыс беларускіх рублёў, або 302 даляры паводле сённяшніх курсаў у эквіваленце).
Таксама ўступае ў сілу мінімальная пагадзінная аплата працы памерам 5,15 літа, паведаміла Міністэрства сацыяльнай абароны і працы Літвы.
З павышэннем мінімальнай зарплаты будуць змяняцца устаноўленыя пастановай урада мінімальныя службовыя каэфіцыенты заробкаў работнікаў усіх катэгорый. Павышэнне мінімалкі закране больш за 200 тыс. работнікаў, сярод іх — 38 тыс. работнікаў бюджэтных устаноў.
Па дадзеных Дэпартамента статыстыкі, у кастрычніку 2011 года мінімальны заробак у Літве атрымлівалі 20,8% усіх работнікаў.Больш за ўсё работнікаў, якія былі занятыя поўны працоўны дзень і атрымлівалі мінімалку, было ў сферы паслуг пражывання і грамадскага харчавання — 33,9% усіх работнікаў.
Цяпер чытаюць
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі
Каментары