Улада11

Прадстаўнікі апазіцыі балатуюцца ў 78 выбарчых акругах

Прадстаўнікі апазіцыі зарэгістраваныя кандыдатамі ў дэпутаты ў 78 са 110 выбарчых акруг.
Пра гэта паведаміў каардынатар кампаніі «За справядлівыя выбары» Віктар Карняенка 27 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Пры гэтым кандыдаты, якія падтрымліваюць уладу, адзначыў ён, балатуюцца па кожнай выбарчай акрузе.

Прадстаўнік кампаніі «За справядлівыя выбары» Валерый Ухналёў лічыць, што ўлады ўжо на этапе рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты спрабуюць мінімізаваць актыўнасць апазіцыйных прэтэндэнтаў. «Напрыклад, гэта праяўляецца ў тым, што праўладныя кандыдаты адмаўляюцца ад удзелу ў дэбатах», — сказаў ён.

«Улады хочуць, каб выбары прайшлі ціха і непрыкметна, — лічыць Ухналёў.

— У кожным рэгіёне гэтага дабіваюцца па-свойму, адзінага плана ва ўладаў няма. У адных рэгіёнах улады дзейнічаюць мякка, у іншых нязграбна. Увогуле ствараецца ўражанне, што сённяшнія ўлады ўжо проста не здольныя правесці сумленныя дэмакратычныя выбары».

Мінулыя этапы выбарчай кампаніі паказваюць, адзначыў Ухналёў, што празрыстага падліку галасоў на выбарах не будзе. «Таму задача нашай кампаніі — пераканаць, праінфармаваць выбаршчыкаў, што выбараў у Беларусі няма», — сказаў ён.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць27

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі знайшлі самую шматдзетную сям'ю лебедзяў1

Цела Святланы Курс будзе крэміравана24

Трамп заявіў, што збіраецца балатавацца на трэці тэрмін15

У кабінет гінеколага гомельскай паліклінікі падчас агляду жанчыны зайшоў мужчына-інжынер — але вымову зрабілі не яму28

Пры ўдары па турбазе ў акупаванай частцы Запарожжа загінулі 8 чалавек1

Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху3

Дроны атакавалі Цюмень больш чым за 2000 км ад мяжы Украіны2

У Батумі трапіў у аварыю мікрааўтобус з беларусамі. Два чалавекі загінулі

Украінскія беспілотнікі атакавалі склад Wildberries у Екацярынбургу7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць27

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць