Меркаванні2020

Большасць беларускіх топ-чыноўнікаў пасля адстаўкі працуюць у Расіі або на расійскія кампаніі

Вызвалены з пасады чарговы кіраўнік Камітэта дзяржбяспекі, Вадзім Зайцаў. Некаторыя з ягоных папярэднікаў заставаліся на дзяржаўнай службе, як Сухарэнка. Іншыя, як Ерын і Мацкевіч, працягвалі кар’еру… у Расіі. Калі б такое здарылася з былым кіраўніком спецслужбы ў іншай еўрапейскай краіне, гэта было б скандалам. У Беларусі ж гэта — норма.

Так уладкоўваюцца не толькі камітэтчыкі. Экс-міністр замежных справаў Сяргей Мартынаў стаў кіраўніком прадстаўніцтва «РуссНефть» у Беларусі. Цікава, што некалі гэтую пасаду займаў былы кіраўнік Магілёўскага аблвыканкама Міхаіл Дражын. Хто яшчэ прайшоў такой сцежкай — з беларускіх чыноўнікаў у расійскі бізнэс?

1. Урал Латыпаў і Іван Антановіч

Адразу два папярэднікі Мартынава на пасадзе кіраўніка МЗС (Беларусі, а не Расіі) пасля адстаўкі для ПМЖ абралі Маскву. Іван Антановіч займаўся ў расійскай сталіцы навуковай і педагагічнай працай.

Што да Урала Латыпава, то ў Беларусі за Лукашэнкам з КДБ ён перасеў на топ­-пасады міністра замежных справаў, кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, Рады бяспекі. Пасля адстаўкі ён тры гады адпрацаваў старшынёй кансультацыйнай рады кампаніі «Лукойл Беларусь». Ад 2008 перайшоў у кампанію «МТЗ «Рубін», аднаго з найбуйнейшых дэвелапераў расійскай сталіцы. Раней тамсама працаваў былы прэм’ер Уладзімір Ярмошын. Праўда, на старыя гады Ярмошын вярнуўся ў Мінск.

2. Іван Ціцянкоў

Першы кіраўнік справаў прэзідэнта Іван Ціцянкоў найбольш запомніўся сваім рэзанансным учынкам падчас рэферэндуму 1995, калі парваў бел­чырвона­белы сцяг. З часам Ціцянкоў зашмат падмяў пад сябе. Кіраўнік краіны нават абвінаваціў свайго аканома, што ён «зарваўся». Пасля адстаўкі Ціцянкоў працаваў у расійскай кампаніі «Ітэра», а пасля адкрыў уласны будаўнічы бізнэс. У Маскве. Кажуць, што сёлета Ціцянкова бачылі ўжо ў Мінску.

3. Уладзімір Навумаў

А вось былога міністра ўнутраных справаў Уладзіміра Навумава пасля адстаўкі ніхто ў Беларусі не назіраў. Хаця ў адзіным інтэрв’ю пасля ад’езду з краіны экс-чыноўнік прызнаваўся, што вольна прыязджае ў Мінск. Навумава адставілі ў час гучнай барацьбы МУС і КДБ. Калі разыгрывалася «справа паляўнічых», за краты трапілі некаторыя намеснікі Навумава.

Цяпер Навумаў нібыта працуе ў блізкай да Пуціна кампаніі «Растэхналогіі» дарадцам кіраўніка. «НН» тэлефанавала ў кампанію, каб знайсці Навумава. Ветлівыя сакратаркі доўга шукалі такое прозвішча, але не знайшлі.

4. Віктар Рахманько

Пасаду начальніка Беларускай чыгункі Віктар Рахманько страціў у 2001, калі трапіў пад карупцыйную справу, якая скончылася турмой. Да канца тэрміну чыноўнік не дасядзеў, а па вызваленні накіраваўся ў Маскву. Там яго таленты знайшлі прымяненне у «Газпраме». Цяпер Рахманько ўзначальвае Дэпартамент інвестыцый і будаўніцтва кампаніі.

5. Леанід Ерын і Уладзімір Мацкевіч

У Маскве ўладкаваліся адразу два былыя старшыні КДБ. Леанід Ерын працуе дарадцам начальніка «Расійскай чыгункі». Працу дарадцы знайшоў сабе і Уладзімір Мацкевіч. Ён дапамагае кіраўніку кампаніі «Савкамфлот».

Каментары20

Цяпер чытаюць

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю10

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю10

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць