Усяго патроху

Дырэктар фiрмы спрабаваў прадаць «Шмайсэр»

У Магiлёве затрыманы малады чалавек, якi за тысячу долараў iмкнуўся прадаць аўтамат «МП-40», больш вядомы як «Шмайсер», паведамiла прэс-група УКДБ па Магiлёўскай вобласцi. Прычым спробу збыту зброi ажыццявiў дырэктар камерцыйнай фiрмы, якi напэўна ведаў аб адказнасцi за такую справу.

Экспертыза ўстанавiла, што аўтамат датуецца ваенным часам — 1941—45 гадамi. Аднак «Шмайсер» знаходзiцца ў баявым стане. Да таго ж у кватэры затрыманага знайшлi больш за 2 сотнi патронаў. Праўда, зброя, паводле першых звестак, яму не належала, а была перададзена для продажу iншай асобай.

Следству яшчэ давядзецца адказаць на пытаннi аб паходжаннi зброi. Пошукам дзеючай зброi часоў Другой сусветнай вайны займаюцца так званыя «чорныя капальнiкi», якiя часта аддаюць знаходкi для перапродажу тым, хто не супраць рызыкнуць i зарабiць на гэтай процiзаконнай справе.

У адносiнах да затрыманага распачата крымiнальная справа за незаконныя дзеяннi ў дачыненнi да агнястрэльнай зброi i боепрыпасаў. Адпаведны артыкул Крымiнальнага кодэкса прадугледжвае пакаранне ў выглядзе абмежавання альбо пазбаўлення волi тэрмiнам да 6 гадоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол6

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Усе навіны →
Усе навіны

У Індыі будаўніцтва гіганцкай сонечнай электрастанцыі спыніла рэдкая птушка2

У Кобрыне дарожныя службы заасфальтавалі завулак Будаўнічы. Аказалася, што толькі на паперы2

У Глыбоцкім раёне 13‑гадовы хлопчык патануў у сажалцы1

Даішнікі на дарогах цяпер будуць выглядаць крыху іначай10

У маі ў Беларусі найбольш падаражэў праезд у цягніках

У Беларусі з'явілася сырнае марожанае з журавінавым пюрэ. Як на смак?

«Чакалі 2 гады. Віза — на 9 дзён». Як беларусы цяпер прабіваюцца ў Еўропу8

У Клімавічы прывезлі васковага Пуціна ФОТАФАКТ18

Галоўная беларуская пляцоўка Беластока пад пагрозай закрыцця і просіць дапамогі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол6

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць