Архіў

Алег Гардзіенка. Бурмістар

№ 8 (165), 21 — 27 лютага 2000 г.


 

Бурмістар

У «Анталёгію ўчынку»

 

Пасьля шматлікіх цяжкасьцяў і нястач пад час нямецкай акупацыі (1941—1944) Барыс Кіт уладкаваўся дырэктарам настаўніцкай сэмінарыі ў Паставах. Гэты чалавек ваенную сытуацыю разумеў па-свойму: захопнікі прыходзяць і сыходзяць, а Беларусь застаецца. Таму ён імкнуўся засяродзіць увагу на моладзі — і за палякамі, і за «першымі саветамі» вучыў дзяцей, даваў адукацыю, бо моладзь — гэта надзея Беларусі. Тое самае рабіў ён і ў часе другой сусьветнай вайны. Гэта не заўжды прымалася акупацыйнымі ўладамі, і Барыс Кіт неаднойчы цярпеў ад іх. Але гаворка ў гэтым допісе не пра яго, а пра ўчынак аднаго іншага, менш вядомага чалавека.

Аднойчы, калі сп.Кіт быў у школе, на вуліцах Паставаў немцы праводзілі карную апэрацыю, ахвярамі якой сталі нявінныя людзі. У сэмінарыю зайшоў эсэсаўскі начальнік разам з бурмістрам Паставаў Адамам Дасюкевічам. Візытанты накіраваліся ў дырэктараў кабінэт. Эсэсавец запатрабаваў ад Барыса Кіта, каб той загадаў вучням ачысьціць вуліцы ад трупаў забітых людзей. Кіт адмовіўся. Эсэсавец прыгразіў сьмерцю, але той трымаўся цьвёрда. Раззлаваны фашыст наставіў рэвальвэр на Барыса Кіта і націснуў на курок. Але Адам Дасюкевіч пасьпеў ударыць эсэсаўца па руцэ, і куля патрапіла ў сьцяну.

Вось так зьвязаныя лёсы гэтых двух людзей. Каб не Адам Дасюкевіч, Барыс Кіт ня стаў бы патрыярхам аэранаўтыкі. А старшыня Пастаўскага павету Адам Дасюкевіч неўзабаве сам загінуў ад нямецкай кулі. Яго ўрачыста пахавалі, і на ягонай магіле было шмат вянкоў зь бел-чырвона-белымі стужкамі.

Алег Гардзіенка

 

Каментары

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць