Архіў

Навіны культуры

№ 22 (179), 29 траўня — 5 чэрвеня 2000 г.


 Навіны культуры

 

Угодкі

У Чырвоным касьцёле прайшоў дабрачынны канцэрт, прысьвечаны гадавіне трагедыі на Нямізе. Капэла імя Шырмы і сымфанічны аркестар Беларускага радыё выканалі перад бацькамі загінулых на Нямізе дзяцей «Рэквіем» Моцарта. Праваабарончы цэнтар «Вясна» пасьля жалобнага канцэрту прадставіў слухачам кнігу ўспамінаў пра ахвяраў Нямігі. Аформіў кнігу Адам Глёбус.

 

Чарнобыльская мадонна

У нямецкім горадзе Нінбургу адчыніўся помнік «Чарнобыльская мадонна». Стварыў манумэнт на грошы мясцовых мэцэнатаў віцебскі скульптар Іван Казак, аўтар помніка Марку Шагалу ў Віцебску.

 

Пушкін невыязны

Улады не дазволілі Алесю Пушкіну ўзяць удзел у выставе сучаснага мастацтва ў варшаўскім Замку Ўяздоўскім, куды ён быў запрошаны з пэрфомансам «Фэнікс Беларусі». У Варшаве Пушкін меркаваў падпаліць сябе на пару сэкундаў, а потым, прыдушаны расейскім сьцягам і зьбіты байцамі РНЕ, ператварыцца ў бясплотную здань. Гэты ж пэрформанс Алесь зьбіраўся паказаць на нядаўняй выставе суполкі «Пагоня», але кіраўніцтва суполкі не дало яму дазволу на гэта. Старшы інспэктар папраўча-выхаваўчых працаў Крупскага раёну, дзе жыве мастак, маёр Валянцін Гурко, паставіў яму ў пашпарт штамп пра забарону выезду ўва ўсе краіны сьвету на паўтара гады, пакуль ня скончыцца тэрмін пакараньня за гэпэнінг «Гной для прэзыдэнта».

Юрась Барысевіч

 

Выстава Цішына

У мастацкім цэнтры «Жыльбел» адчынілася пэрсанальная выстава найбольш яркага прадстаўніка беларускага постмадэрнізму ў жывапісе Ігара Цішына. На выставе шмат карэктна расфасаванага эпатажу, пачынаючы з запрашальніка — цалкам чорнай паштоўкі. Аўтар «эпатуе буржуа», выстаўляючы карціну, расьпілаваную на дробныя фрагмэнты, жартуе на сьвятую для кожнага савецкага беларуса партызанскую тэму, дасьціпна жанглюе цытатамі з Суціна, Эйзэнштэйна, Фрэнсыса Бэкана, Максіма Гарэцкага. Увогуле ўсё гэта нагадвае цалкам рацыянальнае і вельмі зграбнае трызьненьне. Мастацтвазнаўцы лічаць выставу адной зь лепшых за ўсю гісторыю «Жыльбелу».


Каментары

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць