Архіў

Пазытывы

№ 38 (195), 18 — 25 верасьня 2000 г.


 

Пазытывы

 

Ці пацэліў?

 

Распавёў мне ў электрычцы адзін вельмі дасьведчаны дзядок, што ў Індыі не перавяліся яшчэ сапраўдныя ёгі. То нібыта ягоны зяць езьдзіў гандляваць і бачыў, як шукаюць яны асалоды: вочы заплюшчыць, пакладзе палец на камень, а другім камянём ды па пальцы – як дасьць. “А асалода калі?” — “Асалода – калі не пацэліш”, — адказалі яму майстры мэдытацыі.

Калі паведамілі, што з 14 верасьня наш Нацбанк “будзе рабіць тое, што робіць цэнтрабанк любое нармальнае краіны”, ваш карэспандэнт задумаўся. Атрымліваецца што: да гэтага часу краіна была ненармальнай альбо Нацбанк? Калі ж банк разам з краінай усё ж апрытомнелі і вярнуліся да натуральнага стану, навошта гэта абвяшчаць “лібэралізацыяй”, а не выпраўленьнем чыёйсьці памылкі, канцом хваробы?

Дарэчы, чаму гэткай “лібэралізацыі”, бяз вольнага гандлю і прыватнае ўласнасьці на зямлю, радуюцца некаторыя “аб’яднаныя апазыцыянэры”? І што з адзінага курсу мне і да мяне падобным абываталям?

Так, замежныя партнэры пачнуць лепш разумець сытуацыю нашых прадпрыемстваў. І беларускі гаспадарнік перастане прадаваць пад прымусам свае даляры за бясцэнак, ды ня будзе бугальтар уносіць у балянс нейкую хлусьню замест сапраўднага кошту валюты. Мо, крыху паменшае бартэр і зьвязаныя зь ім крадзяжы. Праз гэта некалі можа і заробкі пабольшаюць?

Краіне неабходныя эфэктыўныя прадпрыемствы, арыентаваныя на экспарт. Каб экспарт у краіне зь пераходнай эканомікай быў плённы, трэба мець нізкі курс нацыянальнай валюты, і Нацбанк мусіць купляць даляры. Імавернасьць таго, што грамадзяне пачнуць раптоўна пазбаўляцца сваіх даляраў, невялікая. Каб купляць даляры ў прадпрыемстваў, Нацбанку трэба мець беларускія рублі. А яны ж так патрэбныя на калгасы, палацы, спэцназы... Хіба новых надрукаваць.

Чаму курс даляра пасьля лібэралізацыі валютнага рынку мусіць пачаць расьці вальней, чым заробкі, а рост цэнаў запаволіцца да 2,5% на месяц, няясна.

Вядомы гэты сакрэт хіба “Навукова-кансультацыйнай радзе па пытаньнях бяспекі Саюзу” (старшыня – былы камсамолец Б.Пастухоў, намесьнік ягоны, Б.Бікінен – намесьнік беларускага міністра па надзвычайных сытуацыях). Гэты саюзны сілавы орган ціхенька зьявіўся таксама 14 верасьня, каб сарваць “пляны ўтварэньня буфэрнай зоны пад эгідай NATO паміж Эўропай і Расеяй” і процідзейнічаць “дэструкцыйным сілам у дзьвюх дзяржаваў”. Во як: рада — аднае дзяржавы, а беларускі прадстаўнік у ёй гаворыць пра дэструкцыйныя сілы “дзьвюх”.

Ніводны ёг праўды не дацяміць. А то – даляр...

Міхал Залескі


Каментары

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч18

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы1

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

Якую дошку для нарэзкі выбраць — драўляную ці пластыкавую? Што кажуць спецыялісты3

36 гадоў таму была прынята Дэкларацыя аб суверэнітэце7

У Іспаніі гараць ваколіцы Мадрыда, пажарныя ў Францыі змагаюцца з «агнявымі віхурамі»1

КДБ і АМАП прыйшлі з ператрусам да рэжысёра Андрэя Кудзіненкі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч18

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць