Архіў

Гары Куманецкі. Землятрус у Азэрбайджане

№ 48 (205), 27 лістапада — 4 сьнежня 2000 г.


Землятрус у Азэрбайджане

Як і сорак гадоў таму, азэрбайджанскія ўлады хаваюць колькасьць людзкіх ахвяраў апошняга землятрусу й рэальныя памеры разбурэньняў.

 

У ноч з суботы на нядзелю ў Азэрбайджане адбыўся моцны землятрус. Ягонае рэха пракацілася па ўсім Усходнім Каўказе. Пачаўся ён увечары, 25 лістапада, за 75 кілямэтраў ад Баку, у акваторыі Касьпійскага мора, дзе магутнасьць штуршкоў складала да 7 з паловаю балаў паводле шкалы Рыхтэра. Штуршкі адчуваліся і ў Дагестане, дзе ў Махачкале зафіксавалі 4 балы, а ў Ізбэрбашы - 5 балаў. У самой азэрбайджанскай сталіцы у 21.15 сіла сіла землятрусу была ад 5 да 6 балаў.

Людзі ў паніцы пакідалі шматпавярховыя дамы, у якіх штуршкі адчуваліся наймацней. У цэнтры Баку згасла сьвятло й перарвалася тэлефонная сувязь. У нядзелю раніцай міністар аховы здароўя Азэрбайджану Алі Інсанаў, выступаючы ў тэлебачаньні ў экстранным выпуску навінаў, паведаміў, што загінулі 3 чалавекі. Ён жа сказаў, што агулам 53 чалавекі атрымалі раненьні розных ступеняў, 33 зь іх шпіталізаваныя. Інсараў абвергнуў паведамленьні пра тое, што яшчэ некалькі чалавек сканалі ад інфарктаў. Ён жа запэўніў, што больш падземных штуршкоў не чакаецца.

Тымчасам незалежныя азэрбайджанскія мэдыі сцьвярджаюць, што колькасьць ахвяраў нашмат большая. Паводле папярэдніх зьвестак, загінулі сама меней 24 чалавекі. А расейскае агенцтва ІТАР-ТАСС паедаміла, што памерлі 8 чалавек.

У СМІ згадваюць гэткі ж магутны землятрус, што адбыўся тамсама 40 гадоў назад. Колькасьць загінулых таксама лічылі дзясяткамі, але дакладнае лічбы ніхто ня ведае й дасюль. Улады схавалі праўду. Гейдар Аліеў тады быў простым афіцэрам КГБ. Напэўна, спыняць чуткі таксама было ў ягонай кампэтенцыі. І вось гісторыя паўтараецца. Адно толькі што Аліеў цяпер мае нашмат большыя магчымасьці. Як прэзыдэнт краіны.

Гары Куманецкі


Каментары

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

12‑гадовую іспанскую дзяўчынку згвалцілі пяць аднакласнікаў на дні нараджэння. Ім за гэта нічога не будзе28

Двухмесячнае дзіця выпадкова атруцілася лімоннай кіслатой з чайніка

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі38

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў49

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць