Архіў

Адам Глёбус. Нашы сучасьнікі

№ 12 (221), 19 — 26 сакавіка 2001 г.


 Адам Глёбус

Нашы сучасьнікі

 

1975. Плячкоў і сон

Каб не ісьці ў войска, скульптар Плячкоў пачынае ня спаць. Ён ня сьпіць тры дні, а потым ідзе ў ваенкамат з чырвонымі, як у марскога акуня, вачыма. Ваенлекар аглядае прызыўніка Плячкова й кажа, каб ён пайшоў і выспаўся. Плячкоў спрабуе сымуляваць вар’яцтва, але бяссоньне так касуе яго сілы, што й на сымуляцыю моцы не стае. Празь дзень пасьля мэдагляду Плячкоў сустракае мяне й кажа: “Трэба было ня спаць ня тры, а два дні, і ўсё атрымалася б”.

 

1982. Яфімаў і рукапіс

Здаю ў выдавецтва свой рукапіс зь вершамі. Рэцэнзію даручаюць пісаць Хведару Яфімаву. Я прыяжджаю да яго на ўскраіну Менску, на вуліцу Харкаўскую. Мы сядзім у маленечкім пакоі й гаворым пра Буніна. “Буніну лягчэй. У яго ёсьць вера і Бог. Памятаеш?.. К милосердным коленям припав…” Я веру Яфімаву, сапраўды, Бога, таго, што быў у Буніна, у мяне няма.

 

1994. Вашкевіч і міліцыянт

Мастак-сатырык Руслан Вашкевіч бярэ чарку з калегамі. Нагружваецца ён да такой ступені, што сыходзіць з хаты ў адных шкарпэтках. Цёпленькага яго знаходзіць на прыпынку міліцыянт. Але адбываецца дзіва, міліцыянт не выклікае хмелявозу і ня цягне Руслана ў пастарунак. Ён суправаджае небараку назад да вясёлых калегаў. “Гэта ваш хлопчык?” — пытаецца добры дзядзька ў фуражцы. —“Наш! Наш!” —“Забярыце й не пускайце на двор без абутку!” Вось такі зьнешні выгляд мае карыкатурыст Вашкевіч у 28 гадоў, нават міліцыянты прымаюць яго за дзіця.

 

2000. Кожух і віно

Жывапісец Уладзімер Кожух у маладосьці злоўжываў моцным чырвоным віном, піў вэрмут за рубель дваццаць дзьве капейкі. Твар у Кожуха быў такі малінавы, што валасы выглядалі ажно смарагдава-зялёнымі. І карціны тых часоў мелі адпаведны калярыт. Ня ведаю як, але Ўладзімер кінуў піць. Цяпер твар у яго сьветлы, барада срэбная й карціны пяшчотна-бляклыя. Усе задаволеныя. Мне падабаўся і падабаецца Кожух часоў “чарнільных” запояў, бо ў мастацтве акрамя сьветліні мусібыць якісьці ірацыянальны прысмак, хай сабе й справакаваны найпрымітыўнейшым алькаголем.

 

2000. Вячорка і шэсьці

Рэстаўратар ад мовазнаўства Вінцук Вячорка ладзіць марш пратэсту й вядзе людзей на балотны пляц Бангалор. Раней Вінцука можна было назваць палітыкам новай хвалі. А пасьля таго Маршу ён стаў палітыкам балотнай хвалі.


Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць