Архіў

Раман Якаўлеўскі. Сем год адзіноты

№ 15 (224), 9 — 16 красавіка 2001 г.


 Сем год адзіноты

У мінулым сакавіку “шматвэктарная” замежная палітыка Лукашэнкі выявілася ў цікавых напрамках.

Адрынуты эўраатлянтычнай супольнасьцю, ён працягваў шукаць дыялёгу з краінамі-ізгоямі, абвінавачанымі ў дзяржаўным тэрарызьме. Менск наведалі міністры абароны й прамысловасьці з Тэгерану і Багдаду. Яшчэ нядаўна Ірак з Іранам вёў безвыніковую крывавую вайну. Сёньня іх лучыць антыамэрыканізм на дзяржаўным узроўні. Яны напханыя савецкай зброяй, якую варта абнавіць. Для гэтага ім і трэба Беларусь, дзе захаваліся некаторыя цікавыя тэхналёгіі вайсковага прызначэньня.

Даты прыезду блізкаўсходніх гасьцей былі засакрэчаныя да апошняга моманту. Відаць, каб не ствараць ажыятажу.

Былі спадзяваньні, што атрымаецца заманіць у госьці прэзыдэнта Ірану, Махамада Хатамі, аднак, ён вяртаўся з Масквы, дзе быў з афіцыйным візытам, праз Казань, а не празь Менск. Замест яго прыляцеў іранскі міністар абароны. Так атрымалася, што Лукашэнка быў заняты нечым іншым і не адразу прыняў госьця. І той быў вымушаны колькі гадзінаў аглядаць цікавосткі беларускай сталіцы, што, ясная справа, паўплывала на пэўныя пункты праграмы ягонага рабочага візыту. Асноўная частка гутаркі прайшла пры зачыненых дзьвярах. Відаць, міністар абароны Ірану паведаміў сваім беларускім суразмоўцам, што прадукцыя іх ВПК зьвязваецца з расейскімі сумежнікамі. Існуе вострая неабходнасьць у пастаўках прадукцыі двайнога прызначэньня, зьвязанай з рэалізацыяй ракетнай праграмы Ірану. Не жадаючы ўскладняць і без таго прахалодныя адносіны з ЗША, Расея найбольш рызыкоўныя пастаўкі перадаверыць свайму беларускаму стратэгічнаму хаўрусьніку.

А вось “супрацоўніцтва ў індустрыяльнай сфэры” абмяркоўвалася ў часе рабочага візыту міністра прамысловасьці і прыродных выкапняў Іраку Аднана Абдэль Маджыд Джасэма. Паводле афіцыйных зьвестак, аб’ём узаемнага гандлю мусіць сёлета павялічыцца з 8 да 35 млн. даляраў. Беларусь экспартавала ў Ірак трактары, прычэпы, а таксама запчасткі й абсталяваньне да іх. Падчас гутаркі з ірацкім госьцем Ярмошын наракаў на санкцыі ААН супраць Іраку, якіх Беларусь вымушаная трымацца. Візыт супаў са зьяўленьнем інфармацыі, што адміністрацыя Буша схільная скасаваць некаторыя эканамічныя санкцыі супраць Іраку, засяродзіўшы ўвагу на самім Садаме Хусэйне, ягоным найбліжэйшым атачэньні і патэнцыяле вытворчасьці зброі масавага зьнішчэньня. Амэрыканцы маюць намер узяць пад кантроль прадукцыю двайнога прызначэньня. Не застанецца без увагі і прадукцыя Менскага заводу колавых цягачоў, дзе на базе адной мадэлі робяцца як цалкам мірныя цягачы, так і мабільныя пускавыя ракетныя ўстаноўкі. Беларускія цягачы вельмі папулярныя ў расейскім і кітайскім войсках. Але іх зьяўленьне ў Іраку, пасьля пагрозаў Хусэйна вызваліць Ерусалім, можа стварыць Беларусі новыя праблемы на міжнароднай арэне.

У часе гутарак Лукашэнкі з ірацкім міністрам Рада Бясьпекі ААН адзінагалосна прыняла рэзалюцыю, дзе асуджала Багдад за адмову даць інфармацыю пра 600 зьніклых падчас ірацкай агрэсіі кувэйтцаў.

Падчас свайго візыту ў Менск ірацкі міністар абмяркоўваў і праект зборкі менскіх трактароў у ваколіцах Багдаду. Маўляў, большая частка насельніцтва Іраку занятая ў сельскай гаспадарцы, таму попыт на трактары павінен быць. Невядома, наколькі гэты праект улічвае горкі досьвед колішніх грандыёзных плянаў наладзіць рэгулярныя пастаўкі трактароў у Пакістан, дзе яны так і ня сталіся шырока даступнымі для сялянаў.

Але ў афіцыйнага Менску ўжо ёсьць і ўласна ірацкі горкі досьвед. Беларусь мела неблагія шанцы выйграць тэндэр на будаўніцтва цеплаэлектрастанцыі ў Іраку. Кантракт ацэньваўся прыблізна ў $740 млн. Беларускі бок прадстаўляла ААТ “Белэнэргабуд”, шчыльна зьвязанае з расейскім капіталам. У выпадку перамогі 60% сумы кантракту павінна было трапіць расейскім падрадчыкам з “Электрамашэкспарту”. Чакалася, што посьпеху павінен быў садзейнічаць візыт у Багдад асабіста А.Лукашэнкі. Аднак тэндэр выйгралі кітайцы. І ў Багдад першым чартэрам зь Менску паляцеў Замяталін, якога заўсёды прымае Хусэйн. Пра што яны там удвох гутараць, відаць, нават Аллаг ня ведае…

Ня выключана, што Хусэйн вырашыў кампэнсаваць менскім сябрам паразу. Так ужо супала, што пасьля вяртаньня Замяталіна з Багдаду Лукашэнка раптам паблажліва заявіў, што калі Расеі цяжка даць абяцаны 100-мільённы крэдыт, дык і ня трэба. Потым галоўны банкір Пятро Пракаповіч узяў і павялічыў валютныя аруды Нацбанку на 100 мільёнаў. Дзіўная зьява — беларускі экспарт скарачаецца, а валютныя рэзэрвы павялічыліся. Мо Замяталін нешта гатоўкаю прывёз з Багдаду?

Раман Якаўлеўскі


Каментары

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць