Архіў

Навіны гаспадарскія

№ 26 (288), 12 ліпеня 2002 г.


навіны гаспадарскія

БЭНЗЫН ПАДАРАЖЭЎ за апошні тыдзень на 4—7%. У “Белнафтахіме” гэта тлумачаць ростам сусьветных цэнаў на нафту. А тыя будуць расьці найменей да восені.

ДАПАМОГА НА ДЗІЦЯ да 3 гадоў цяпер будзе складаць 48389 рублёў, калі маці працуе, і 26055 — калі не. Пераразьлічваць дапамогу Міністэрства працы зьбіраецца 4 разы на год — у жніўні, лістападзе, лютым і траўні.

ВЫТВОРЦЫ ШКОЛЬНАГА АДЗЕНЬНЯ і абутку атрымаюць 4 млрд. рублёў крэдыту ад беларускіх банкаў. Летась гэткіх крэдытаў не давалі зусім.

ЗАПАЗЫЧАНАСЬЦІ па заробках павялічыліся за чэрвень у паўтара разу. Прадпрыемствы і арганізацыі не сплацілі яшчэ сваім працаўнікам 42 млн. даляраў — сёмую частку ўсяго месячнага заробкавага фонду краіны. Найбольш вінаватыя калгасы (29 млн.), прамысловыя (9,7 млн.) і жыльлёва-камунальныя (1,7 млн.) прадпрыемствы.

КАМПЭНСАЦЫІ ЎКЛАДНІКАМ банку “БелБалтыя” пачынае плаціць “Беларусбанк”. Праўда, пакуль аддаюць ня больш за 500 даляраў укладу.

ЧЭКАВАЯ ПРЫВАТЫЗАЦЫЯ працягнецца да 30 чэрвеня наступнага году. На сёньня грамадзяне Беларусі памянялі на акцыі прадпрыемстваў 60% сваіх чэкаў.

СТЫПЭНДЫІ асьпірантам і дактарантам падвысіліся ў 1,3 разу. Даплата членам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук таксама пабольшае да 10 базавых велічыняў (было 7), акадэмікам — да 15 БВ (было 10). Кіраўнікі дзяржаўных ВНУ атрымалі права накіроўваць на прэміі выкладчыкам да 20% ад фонду заробкаў.

НАВАСЁЛКАЎСКУЮ ГЭС аднавілі на Дзятлаўшчыне. Электрастанцыю зачынілі 30 гадоў таму як нерэнтабэльную. Ейная магутнасьць — 220 кВт.

ПАДАТАК НА ГАНДАЛЬ увялі ў Бабруйску. Буйныя гандлёвыя кропкі будуць плаціць у месяц 3 базавыя велічыні, драбнейшыя — 2. Тычыцца новая пастанова і дзяржаўных, і прыватных крамаў. Новы падатак мусіць прыносіць у гарадзкі бюджэт 450 тыс. даляраў штогод.

10 ГРУЗАВЫХ СУДНАЎ — 6 рачных і 4 клясы “рака-мора” — хоча пабудаваць Міністэрства транспарту. Хадзіць яны будуць па Дняпры.

НА КОЖНЫ КАМБАЙН падчас жніва прыпадзе 155 гектараў збожжа. Тры гады таму гэтая лічба была амаль удвая меншай — 88 гектараў. Сёлета плянуецца сабраць 5,9—6 млн. тонаў збожжавых. Летась ураджай склаў 5,2 млн. тонаў.

62 ПРАДПРЫЕМСТВЫ хутка пачнуць прыватызаваць. Сярод іх — гомельскі завод “Карал” (апрацоўка некаштоўных камянёў), люстэркавая фабрыка і “Гомельпласт”.

АСАЦЫЯЦЫЮ БРОВАРАЎ “БЕЛПІВА” (складаецца з 15 прадпрыемстваў, самае буйное — “Аліварыя”) мае зьліквідаваць урад. Афіцыйнае тлумачэньне — эканомія сродкаў піўзаводаў на ўтрыманьне асацыяцыі. На саміх броварах кажуць, што гэтак улада расчышчае расейскім вытворцам шлях на беларускі рынак.

С.І.


Каментары

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе2

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі33

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя5

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў44

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя4

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі10

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

Школы і гімназіі сёння пачынаюць прыём дзяцей у першыя класы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе2

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць