Архіў

Ці дыскрымінуюцца правы беларусаў у Расеі?

№ 30 (292), 16 жніўня 2002 г.

апытаньне “НН”

Ці дыскрымінуюцца правы беларусаў у Расеі?

Апошнім часам СМІ прыводзяць шмат фактаў дыскрымінацыі рэлігійных і культурных правоў нацыянальных меншасьцяў у Расеі — як на побытавым, так і на дзяржаўным узроўні. Скажам, каталіку ў гэтай краіне амаль немагчыма разьлічваць на дзяржаўную пасаду, а на Смаленшчыне, дзе ў 20-я гады існавалі дзясяткі беларускамоўных школаў, сёньня не існуе ніводнае клясы, дзе б вывучалася беларуская мова. Ці варта было б Аляксандру Лукашэнку падчас сустрэчы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным узьняць пытаньне пра правы этнічных беларусаў, у тым ліку на Смаленшчыне і Браншчыне? На гэтае пытаньне адказваюць прэзыдэнт Згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына” Анатоль Грыцкевіч, прэс-сакратарка А.Лукашэнкі Натальля Пяткевіч і памочнік кіраўніка дзяржавы Валеры Цапкала.

Анатоль Грыцкевіч: Гістарычныя правы ў беларусаў ёсьць, бо Смаленская губэрня і частка Чарнігаўскай (цяпер — заходняя частка Бранскай) нават у энцыкляпэдычным даведніку Бракгаўза і Эфрона пачатку ХХ ст. названыя населенымі беларусамі. У Расейскай імпэрыі так лічылі. Акрамя таго, яны ўваходзілі ў склад Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 г. Але мне ясна, што на перамовах у Маскве пра гэта Лукашэнка нічога ня ўспомніць.

Натальля Пяткевіч: Я ня думаю, што гэтае пытаньне трэба ўздымаць на сустрэчы прэзыдэнтаў. Ёсьць дзяржаўныя органы, якія павінны вырашаць такія праблемы. Гэта можа быць вырашана на ўзроўні кампэтэнтных органаў, а не кіраўнікоў дзяржаваў.

Валеры Цапкала: Я лічу, што ня варта гэтага рабіць. Я ня чуў, каб у Расеі была дыскрымінацыя беларусаў. У 1991 г. быў прыняты закон аб грамадзянстве — “нулявы варыянт”, які падтрымалі ўсе дзяржавы СНД. У адпаведнасьці зь ім кожны, хто пражываў у той момант у той ці іншай дзяржаве, набываў яе грамадзянства. Праблемы былі толькі ў Латвіі і Эстоніі, дзе была дыскрымінаваная меншасьць. У Расеі такога не было. У дадзеным выпадку трэба гаварыць пра тое, наколькі дзяржава арыентаваная на вырашэньне гэтых праблемаў. У большай ступені тут патрэбна ініцыятыва саміх грамадзянаў. Калі ёсьць ініцыятыва зьнізу, напрыклад, патрэба беларускага школьніцтва для людзей, тады будзе і падтрымка расейскай дзяржавы. Бо мы ведаем, што такая патрэба была ў беларусаў Латвіі, Літвы. У Польшчы людзі самаідэнтыфікуюць сябе беларусамі, лічаць, што этнічная прыналежнасьць для іх важная, тады яны самі, зьнізу падымаюць гэтае пытаньне. Тады ёсьць і падтрымка ўраду. Калі ж патрэбы ў людзей няма, калі ніхто яе не сфармуляваў — няма сэнсу яе “цягнуць за вушы”.

А.Т.


Каментары

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна11

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя4

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі10

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

Школы і гімназіі сёння пачынаюць прыём дзяцей у першыя класы

Ад Baldur’s Gate 3 да Minecraft: з'явіўся сайт-каталог, дзе сабраны 180 відэагульняў па-беларуску5

На вайне ва Украіне загінуў першы расійскі баец 2008 года нараджэння13

Дзень Расіі: гараць НПЗ у Ніжнякамску, завод каўчуку ў Тальяці і аб'ект у Сімферопалі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна11

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць