Архіў

Дзень нараджэньня Гаранта сувэрэнітэту

№ 32 (294), 30 жніўня 2002 г.

піларама аналітычная

Дзень нараджэньня Гаранта сувэрэнітэту

Сёньня — дзень нараджэньня Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. “Піларама аналітычная” далучаецца да віншаваньняў і прапануе Вашай увазе агляд сьвяточнае пошты.

Яна немалая. Тон большасьці віншаваньняў дзелавы, канструктыўны. Агульную думку грамадзянаў нашай краіны выказаў у сваім лісьце працоўны калектыў Трактарнага заводу: “Не хацелася б у гэты сьвяточны дзень гаварыць пра будзённае, але мы цьвёрда падтрымліваем Ваш курс, накіраваны на яднаньне братніх народаў з поўным захаваньнем сувэрэнітэту і тэрытарыяльнае цэласнасьці нашай краіны”. Прыходзяць, праўда, і больш арыгінальныя тэлеграмы, што паказваюць, наколькі шырокія слаі насельніцтва і розныя сацыяльныя групы падтрымліваюць цэнтрысцкі курс нашага Прэзыдэнта. Так, Змагар нябачнага фронту просіць перадаць Гаранту бел-чырвона-белы сьцяг і незапоўненую анкету сябра БНФ. А вось расейскія кінаакторы Сьлізьнёў і Парадзін, вядомыя беларускаму гледачу з сэрыялу “Лялькі”, замовілі для яго на “Рускім радыё” песьню “Ты павярнулась ка мне задам”. Яны шкадуюць, што Гарант цяпер ня зь імі, і спадзяюцца, што ён па-ранейшаму “ўсімі фібрамі душы грукае ў дзьверы Крамля”. Нават трохі падзабыты ў нас на бацькаўшчыне Ганс-Георг Віп даслаў віншавальны адрас.

Толькі апазыцыя працягвае, мякка кажучы, зьдзіўляць. Рух “Жыць нельга!” мяркуе зладзіць 30 жніўня акцыю пратэсту пад лёзунгам “У дыктатара ня можа быць дня нараджэньня!” Да чаго ж дэмакратычны, настроены на спакойную дзелавую працу характар мусіць мець Гарант нашае Канстытуцыі і ўсяе стваральнае працы нашага народу, каб спакойна рэагаваць на такое.

Аддзел аналітыкі


Каментары

Цяпер чытаюць

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце23

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Расіянка пераехала ў вёску пад Оршай і здзіўлена беларускім стандартам. «Тут пастаянна ёсць святло»3

Ці за любое фота ў рапсавым полі будуць штрафаваць?

Вольга Такарчук падзялілася драматычнымі падрабязнасцямі сваіх уцёкаў з Беларусі8

Некаторыя лаўкостары рызыкуюць абанкруціцца1

Зяленскі сустракаўся з расійскім мільярдэрам Абрамовічам, каб перадаць Пуціну пасланне4

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей8

На хутары ў беларусаў жыве дзік Фімка — любіць «Снікерсы» і раўнуе да іншых3

Азаронак прапаў з радараў, не выйшла праграма і ў Салаўёва22

Беларуску ў Швейцарыі судзілі за бойку са сваімі 11‑гадовымі дзецьмі. Дзяцей забралі24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце23

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць