Архіў

Адам Глёбус. Сьвяты Таўстун

№ 36 (298), 27 верасьня 2002 г.

Адам Глёбус

Сьвяты Таўстун

апавяданьне

Лёс падкінуў аб’ект: была магчымасьць паназіраць за пераўтварэньнем чалавека ў сьвятога. Сачыў 8 гадоў.

Люблю людзей выключных, самабытных, з прыбабахам. Таўстуна заўважыў адразу. Як прамінуць дупу шырынёю ў чалавечы рост.

Падзеі разгортваліся ў каталіцкай Каталёніі, у гарадку Сычазе. Таўстун ператварыўся на маіх вачах з вар’ята ў Божага чалавека. Галоўнае — ён стаў сьвятым пры жыцьці.

Звычайна заб’юць, закатуюць, спаляць прынатоўпна, а потым у пакутнікі запішуць, быццам не гвалтавалі і не ўкрыжоўвалі.

З Таўстуном іначай — прасьцей, паэтычней і па-людзку.

Пабачыў я яго і адразу зразумеў: ён не ў сабе. Прырода недадала яму мазгоў. З выгляду ён меў гадоў 20. Паўдуркі хутка сталеюць-старэюць, таму, можа, якіх 14 было. Барада адно прабівалася.

Круціўся Таўстунчык на скрыжаваньні між цукерачнай крамкаю і тапасам — буфэтам хуткага харчаваньня. Там стоячы можна перахапіць смажаную кілбаску з пансам — хлебам — ды каўтнуць колы. Прадавачкі давалі Таўстуну пачастункі за “проста так”. Той еў ды ўсьміхаўся.

Я называў ласуньніка Адольфа, бо паўсюдна рэклямавалася парфума Adolfo Dominho.

Потым першая цікаўнасьць прайшла. Перастаў я сачыць за Адольфа. Не заўважаў яго гадоў пяць. Раптам сустрэў ізноў.

Ён пасівеў, цяпер яму цукеркі з каўбасамі — не спакуса. Са скрыжаваньня перабраўся ў зацішны рэстаранчык. Сядзеў з бутэлькаю вінаграднага, падфарбоўваў алькаголем вечаровую мэлянхолію.

Зь сяброўкай-бутэлькай ён і вылузнуўся з натоўпу. Не ўздымаючы дупы ад крэсла, Таўстун адасобіўся ад грамадзтва. Адбылося гэта ў часе фінальнага матчу футбольнага чэмпіянату. Чалавецтва ахапіла хваля псыхозу. Мільёны, а можа, мільярды глядзелі тэлевізар. Хто не глядзеў, той слухаў радыё.

Я — назіральнік за назіральнікамі — шпацыраваў па Сычазе, які паланіла футбольная манія. Тут Адольфа глядзіць такім спагадлівым позіркам, якім ніхто мяне ніколі не частаваў. Родная душа знайшлася.

Ён быў з тых, хто стаіць супраць усіх, калі ўсе вар’яцеюць.

Калі скажу, што Адольфа не ўспрымаў народных хваляваньняў, дык памылюся. Ён любіў каталёнскі фэст. Калі тры дні і тры ночы запар не сьціхае барабанны пошчак, калі на вуліцах танчаць пяцімэтровыя лялькі, а дзеці, пераапранутыя ў чартоў, бахаюць петардамі так, што над старажытным горадам стаіць воблака сіняга дыму.

Таўстун зьяўляецца на людзі ў белым касьцюме, падперазаны чырвоным пасам. Бел-чырвона-белы чалавек з лагодным тварам сузірае трохдзённае танчаньне. Людзі падыходяць да яго, вітаюцца, цалуюць. Таўстун сядзіць за круглым столікам, сівы, прасьветлены, сьвяты.

Мы любім яго. Любім больш за скульптуру старажытнага сьвятога, якую выносяць з касьцёлу мужчыны ў чорных касьцюмах і нясуць пад урачысты марш сымфанічнага аркестру. За скульптураю, як кінамафіёзныя пэрсанажы, сунуцца бацькі гарадка. Твары бульдожыя, як ва ўсіх сэнатараў, дэпутатаў і прэзыдэнтаў на сьвеце.

Людзі — шэльмы, распусьнікі і грэшнікі. Толькі Сьвяты Таўстун даруе нам грахі, даруе і адпускае.

Мы цалуем яму руку толькі за тое, што ён ёсьць сярод нас.

25.08.2001


Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень127

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень

Усе навіны →
Усе навіны

«Ад бязвыхаднасці з'ездзіў у Беларусь, дзе яму зрабілі аперацыю». Пабрацім расказаў, што вядома пра арыштаванага каліноўца Андрэя Сяргеева13

Уводзіцца адміністрацыйная адказнасць для аператараў за дрэнную сотавую сувязь1

«Уся турма ўвосені 2023 года чула, як працавалі над Дзядком»5

Зяленскі звярнуўся да ўкраінцаў: Карыстайцеся, калі ласка, сховішчамі. Я вас вельмі прашу, вельмі5

Мінчанка вяртаецца на радзіму пасля 23 гадоў жыцця ў ЗША. Бо дзяцей хоча нараджаць толькі тут — каб былі рускамоўнымі63

У расійскай Пензе прайшлі масавыя аблавы на мужчын, якія не сталі на вайсковы ўлік12

Улады Венесуэлы пачалі дыялог з апазіцыяй7

У 29 гадоў памёр прадзюсар Дрэйка і Беёнсе Тэй Кіт

У Бярозе вярнуліся да аднаўлення знакамітага кляштара картэзіянцаў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень127

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць