Архіў

Новыя кнігі, дасланыя ў рэдакцыю

17 студзеня 2003

Гісторыя, якой няма ў падручніках: Матэрыялы навук.-практ. канфэрэнцыі; Менск, 27 красав. 2002 г. / Пад рэд. Н.Стужынскай; ГА «Беларуская жаночая ліга». — Менск: Адукацыя і выхаваньне, 2002. — 184 с.

Гэтае выданьне — спроба адлюстраваць «жывую» гісторыю, паказаць, як мінулае фармуе сучаснасьць ды будучыню. Аўтары ўздымаюць набалелыя сацыягістарычныя праблемы, што істотна паўплывалі на сёньняшняе становішча Беларусі. Захар Шыбека аналізуе беларускі шлях да гарадзкой цывілізацыі — неабходнай адзнакі любога мадэрновага грамадзтва. Многія артыкулы прысьвечаныя палітычным аспэктам нацыянальна-вызвольнага руху (Ніна Стужынская «Сялянскія антыбальшавіцкія паўстаньні 1918—20 г.»; Ірына Раманава «Народная гаворка як паказчык апазыцыйнасьці сялянства бальшавіцкай уладзе» ды інш.). Прыдбаць зборнік можна ў «Падпісных выданьнях» і «Акадэмкнізе».

Дубоўка У. О Беларусь, мая шыпшына: Выбранае / Уклад. Дз.Давідоўскі і інш. — Менск: Мастацкая літаратура, 2002. — 318 с.

Кніга выбранага Ўладзімера Дубоўкі — аўтара першай велічыні на літаратурным Парнасе 1920-х, чый бліскучы творчы ўзьлёт перарвалі 25 гадоў несправядлівага палітычнага зьняволеньня, — сабрала ўсё лепшае, што пасьпеў стварыць паэт. У выданьне ўвайшлі вершы з зборнікаў «Строма», «Трысьцё», «Credo», «Наля», а таксама пераствораныя па-беларуску санэты У.Шэксьпіра. Знайсьці кнігу можна ў большасьці менскіх кнігарняў, цана — каля 3 тыс. рублёў.

Платонаў Р. Старонкі гісторыі Беларусі: Архівы сьведчаць. З навуковай спадчыны / Уклад. У.Фядосаў і інш. — Менск: Бел.

НДІ ДАС, 2002. — 352 с.

У кнізе сабраныя найбольш значныя працы, напісаныя аўтарам у апошнія гады жыцьця. Грунтуючыся на рэдкіх архіўных крыніцах, дасьледчык разглядае вузлавыя пытаньні беларускай гісторыі 1918—44 г. Сярод узьнятых тэмаў — хроніка забароны «Тутэйшых», роля «ліста пятнаццаці» ў літаратурным жыцьці 30-х, «ператварэньне» Якуба Коласа, Янкі Купалы ды іншых у ворагаў народу, настроі тагачаснага грамадзтва паводле дакладаў «сакрэтнага супрацоўніка». Наклад зборніка — усяго 100 ас., цана — амаль 13 тыс. рублёў. Пытайцеся ў «Акадэмкнізе».

Радзік Р. Беларусы: Погляд з Польшчы / «Брама»; Перакл. з польск. — Менск: Энцыкляпэдыкс, 2002. — 130 с.

Аўтар — польскі сацыёляг, добры знаўца Беларусі — паставіў сабе за мэту прааналізаваць «працэс фармаваньня сучаснай беларускасьці ў ХХ ст.» ды стварыць шматплянавы «партрэт» беларусаў. Наклад — 150 ас.

Сінчук І. Узнагародныя мэдалі Расейскай імпэрыі 19—пачатку 20 ст. — Менск: РУП «Менсктыппраект», 2002. — 48 с.: іл.

Гэтая брашура — частка задуманага дасьледнікам падручніка па фалерыстыцы. Такога дапаможніка да сёньня яшчэ ня мае айчынная адукацыя. Не прэтэндуючы на дэталёвае раскрыцьцё тэмы, аўтар імкнуўся сьцісла выказаць галоўнае. Выданьне насычанае фактычным матэрыялам ды ілюстрацыямі. У дадатку зьмешчаны «Сьпіс узнагародных мэдалёў» з кароткаю характарыстыкаю, а ў якасьці прыкладу рэглямэнтацыі ўзнагароджаньняў друкуюцца «Правила для раздачи бронзовой медали в память усмирения Польского мятежа 1863—1864 годов». Наклад — 500 ас.

Южык М. Перакулены час: Раман. — Менск: Тэхнапрынт, 2002. — 272 с.

Дзеяньне раману Міхася Южыка адбываецца ў Менску ў 1993 г. Галоўны герой — малады літаратар, які шукае прызнаньня. У «Акадэмкнізе» выданьне каштуе каля 3 тыс. рублёў, наклад — 200 ас.

Падрыхтавала Тацяна Вабішчэвіч

Каментары

Цяпер чытаюць

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?2

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі мільярдэр пабудуе ў Беларусі новы завод9

Скасаваныя ахоўныя зоны палаца Патоцкіх і замка Сапегаў у Высокім. На іх тэрыторыі пабудуюць басейн «Нырэц»5

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце25

Фармвытворцы абяцаюць новыя магутныя лекі для зніжэння дрэннага халестэрыну1

Змяніўся аэрапорт для замежных візітаў Зяленскага — цяпер гэта не ў Польшчы12

Трамп — Ірану: Вы адстралялі свае ракеты, дастаткова. Вяртайцеся за стол і заключайце здзелку4

Іран запусціў балістычныя ракеты па Ізраілі пасля ўдару Ізраіля па Бейруце

Гендырэктарка «Камволя» наракае, што беларусы мала працуюць — а трэба як эфіопы і індзійцы26

Чарговы беларускі хакеіст заключыў кантракт з клубам НХЛ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?2

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць