Культура

Сёньня ў Польшчы адкрываецца рок‑фэстываль «Басовішча‑2007»

У праграме фэстывалю заяўлены выступленні больш чым 30 гуртоў з Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы.

Вечарам 19 ліпеня каля Гарадка ў Падляскім ваяводстве Польшчы адкрыецца рок‑фестываль «Басовішча‑2007» («Basowiszcza»). Гэтым разам фестываль, які праводзіцца штогод з 1990 года, будзе доўжыцца тры дні.

У праграме фестывалю заяўлены выступленні больш чым 30 гуртоў з Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы. Сярод беларускіх удзельнікаў — «S.D.M.», «Палац», «Tav.Mauzer», «Parason», «Znich», «Крамбамбуля», «Крама», «Нейра Дзюбель», «N.R.M.» і іншыя каманды.

20 ліпеня ў межах фестывалю пройдзе конкурсная праграма, у якой возьмуць удзел 10 гуртоў — фіналістаў адборачнага тура. Удзел у конкурсе возьмуць мінскія каманды «РоСтра», «SKA!RB», «Sok», «Termin X», «Unia», «Weeping Twilight», «ZigZag», а таксама «Фляус і Кляйн» (Наваполацк) і «Indra» (Полацк). Дзесяты гурт — «Lilith» (Мінск) — заняў першае месца па выніках інтэрнет‑галасавання на музычным партале «Тузін гітоў» і стаў ўдзельнікам «Басовішча» без адборачнага канцэрта.

Як паведаміў БелаПАН каардынатар «Басовішча‑2007» з беларускага боку Аляксей Мінчонак, 20 ліпеня ў межах фестывалю пройдзе Дзень радыё «Рацыя». Радыёстанцыя будзе трансляваць выступлення ўдзельнікаў фестывалю праз інтэрнет‑сайт bas.racyja.com.

21 ліпеня «Рацыя» прэзентуе слухачам кампазіцыі лаўрэатаў конкурсу. Web‑каманда радыёстанцыі плануе весці жывы рэпартаж з фестывалю, на сайце будуць размяшчацца фота‑ і відэаматэрыялы.

На адкрыццё фестывалю плануе прыехаць лідэр руху «За Свабоду», экс‑кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Мілінкевіч. Як паведаміла БелаПАН прэс‑сакратар палітыка Юлія Коцкая, паездка мае нефармальны характар: А.Мілінкевіч будзе слухаць выступленні музыкантаў, а таксама гутарыць з моладдзю і аматарамі беларускай музыкі.

Тацяна Дарашчонак, БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе7

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі33

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя5

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў44

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі10

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе7

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць