Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»77

На чым мог пагарэць Сухарэнка?

Адстаўка Сухарэнкі спарадзіла вээр вэрсіяў. Як мінімум адну зь іх абвергнуў сёньня Аляксандар Лукашэнка, прэзэнтуючы новага шэфа спэцслужбы. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Адстаўка Сухарэнкі спарадзіла вээр вэрсіяў. Як мінімум адну зь іх абвергнуў сёньня Аляксандар Лукашэнка, прэзэнтуючы новага шэфа спэцслужбы.

Прэзыдэнт пахваліў кагэбістаў за польскіх шпіёнаў. Між тым хто-кольвек меркаваў: Сухарэнка пагарэў менавіта на гэтым скандале. Маўляў, хоцькі-няхоцькі згуляў у маскоўскую гульню. Сапраўды, сварыцца з Варшавай Менску абсалютна нявыгадна. Наадварот, за апошнія месяцы столькі было патрачана піяраўскага пораху, каб давесьці Эўразьвязу настрой на прагматычную супрацу! Сварка ж беларускага кіраўніцтва з Польшчай і Захадам увогуле выгадная расейскім вярхам.

Будзем сачыць, што яшчэ скажа сёньня Лукашэнка. Магчыма, нейкія цікавыя нюансы падасьць увечары тэлевізія. Хаця, канешне, пра патаемныя спружыны сюжэту, у выніку якога спэцслужбу нечакана ўзначаліў генэрал-танкіст, мо' не даведаемся цалкам і ніколі.

Зрэшты, некаторыя вэрсіі незалежных мэдыяў апрыёры выклікаюць усьмешку. Маўляў, ці ня ёсьць гэтая кадравая ператасоўка мэсыджам Захаду, спробай палепшыць імідж КГБ? Для Захаду што Сухарэнка, што Жадобін…

Рэч у сыстэме. А яна пасьля пэрыяду няўдалых заляцаньняў да Захаду зноў натапырваецца. Зноў запатрабаваная атмасфэра аточанай фартэцыі. Так што ведамства са спэцыфічнай рэпутацыяй будзе толькі мацнець ды ўзмацняцца як мага болей адданымі людзьмі. "Упэўнены, што Юрый Жадобін навядзе парадак, якога сёння не хапае ў КДБ", — сказаў Лукашэнка.

ЗЫ. Па гарачых сьлядах тэму кадравага ператрусу ў КГБ давялося абмяркоўваць і ў этэры "Свабоды". І вось толькі што сюжэт нечакана прадоўжыў кіраўнік дзяржавы, заявіўшы, што трэба адсякаць рукі тым у КГБ, хто "крышует" (ня ведаю, як і перакласьці:-) бізнэс.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка9

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка

Усе навіны →
Усе навіны

Стаўка большая, чым жыццё: што азначае ліст Зяленскага Пуціну21

Дэлегатка КР Мамаева: Адно з абвінавачванняў, што я перасылала скрыншоты ўнутранай перапіскі спісу іншым асобам15

У Маскве на дах дома паставілі ЗРК «Панцыр»7

Дэлегатцы КР Аляксандры Мамаевай вынеслі вотум недаверу ў яе ж фракцыі16

Вольга Такарчук выказалася пра Ціханоўскага: «Ён знік, таму што тут абасраўся. І трэба было неяк ратаваць сітуацыю»56

Мінскі каршэрынг прапанаваў легендарную «капейку»5

Зяленскі назваў масіраваную атаку на Пецярбург адказам на адмову завяршыць канфлікт паміж Расіяй і Украінай2

На вайне ва Украіне паранілі палітыка, экс-дэпутата Алега Цягнібока

Беларускамоўнага шматдзетнага бацьку з Мінска судзілі па палітычнай крыміналцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка9

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць