Сяргей Астравец. Праз гарадзенскія акуляры

Хрыстос за старымі габрэйскімі могілкамі

Ляжыць на нёманскім пляжы, раскінуўшы рукі, ён сам зь пяску. З блогу Сяргея Астраўца.

Ляжыць на нёманскім пляжы, раскінуўшы рукі, ён сам зь пяску.

Да першай залевы? Магчыма. Ён нагадвае‑нагадвае Гулівэра, гэта хрэстамацыйна. Па ім лазаюць дзеці, што з бацькамі загараюць і купаюцца ў Нёмане. А перад тым, пакуль не закончылі, па ім хадзілі хлопцы зь вёдрамі з вадкім пяском, якія ляпілі Хрыста. Не атрымалася ў горадзе, зрабілі ў лесе.

Ён ляжыць крыжам на захад, як глядзяць крыжы ў хрысьціянскіх храмах. Міжволі ўспомнілася яшчэ апавяданьне Джэймса Балярда «Волат, які ўтапіўся»: «Нараніцу пасьля шторму прыліўная хваля вынесла на бераг труп волата, што ўтапіўся, кілямэтраў за сем на паўночны захад ад гораду». Амаль як тут, толькі што там было мора, а тут рака і напрамак хоць захаваны, але гэта часткова адразу побач з горадам, часткова нават у ягоным межах.

Патлумачу: пляж адразу за Новым мостам і старымі габрэйскімі могілкамі. У горадзе існуюць Стары мост у цэнтры і два новыя — па ўскрайнах, паміж якімі прыблізна два з паловай кілямэтры. Але сам горад, зразумела, значна шырэйшы, ён распаўзаецца ў бакі, аднак па нёманскіх берагох за Новым мостам — ужо лес.

Дзіўна, але на гэтым лясным пляжы, падлічваю ў думках, я быў апошнім разам дакладна 22 гады таму. Цяпер працярэбліваюся да яго ўздоўж берагу — паміж Нёманам і мураваным плотам могілак. Усё занядбана: паваленыя, пераламаныя шквальнымі вятрамі, маланкамі старадрэвіны робяць сьцяжыну яшчэ менш прыдатнай для праходкі. Гадзіну назад закончана чытаньне дзёньнікаў Кафкі. Іхні змрочны зьмест яшчэ ў галаве, і перад вачыма змрочны плот‑сьцяна вакол габрэйскіх магіл, што мог аддзяляць іх ад гораду ў Празе, але аддзяляе ад лесу тут. Даволі нядаўна за плотам зьявілася новае пахаваньне, «братняя» магіла з габрэйскіх парэштак, што раскапалі на стадыёне, калі яго перабудоўвалі. Як вядома, ён стаіць на костках.

Калі вяртаешся ў Стары горад, пабачыўшы пясочнага Хрыста, крочыш правым берагам Нёмана са знакам катвігі на слупах. І па‑фотакораўску зноўку радуешся візуальным мэтамарфозам. Спачатку, яшчэ на высокім мосьце, назіраеш, як на даляглядзе сыходзяцца, апынаючыся побач самы вялікі — Фарны касьцёл з архаанёламі на званіцах — з Брыгіцкім, які далей за ім і адметны сваім сграфіта на фасадзе. Затым бачыш, як сыходзяцца наперадзе ў паветры крыж Бэрнардынскага і савецкая зорка на шпіцы Новага каралеўскага замку. Погляд направа, цераз ваду: рубкі двух рачных буксіраў побач, а над імі як вяршыня — зноў жа стары касьцёл, але занёманскі —Францішканскі.

Касьцёлы сканчаюцца. Іх замяняе пажарная вежа царскіх часоў, што апынаецца пасярэдзіне гмаху, да якога ад яе каля васьмісот мэтраў. Хаця не, гэта ты бачыў раней. Зараз узьнімаешся ў напрамку гістарычнай забудовы вулічкай Старазамкавай. На пагорку бачная «рызетка», зусім амаль «раманская» на левай вежы сінагогі. Працягваеш рух і яна хаваецца ў траве. У бок сінагогі рухаецца турыстычная група, пераважна сталага веку.

Сяргей Астравец

Каментары

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА16

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі19

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

Уладзімір Зяленскі звярнуўся да Пуціна з адкрытым лістом, які нагадвае ўльтыматум48

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА16

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць