Дасье

7. Юрый Чыж

Уласнік кампаніі «Трайпл».

Самы багаты бізнэсовец краіны — выдатны прыклад дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў беларускіх рэаліях.
Чыж будуе лядовы каток для студэнтаў — таму атрымлівае супердарагую зямлю пад гмах ля Траецкага прадмесця. Чыжу даручаюць ўзвесці «комплекс будынкаў для абслугоўвання дэлегацый» у Белавежскай пушчы — значыцца, ён можа разлічваць на нешта ў адказ. Напрыклад, на зямлю ў Мінску ці на большую квоту на пастаўку нафты.

Выхадзец са шматдзетнай баптысцкай сям'і Юрый Чыж дасягнуў максімальна магчымага ў сучасным беларускім прыватным бізнэсе.
Гадзіннік за $400 тысяч і 25 звольненых трэнераў ягонага футбольнага «Дынама» выдатна пасуюць ягонаму аўтарытарнаму стылю кіравання.

***

Цытата: «У жонкі дачка неяк спытала: «Мама, а тата ходзіць у хакей гуляць ці як на працу?» Я б на яе месцы задумаўся».

***

Аб’ектыўка

Нар. у 1963 у вёсцы Сабалі Бярозаўскага раёна. Закончыў БНТУ. Уласнік рознагаліновай бізнэс-­імперыі «Трайпл», мае інтарэсы ў нафтавым сектары, нерухомасці, гандлі, вытворчасці будматэрыялаў, грамадскім харчаванні, турызме, спорце, сельскай гаспадарцы. Трапіў пад санкцыі Еўрасаюза як «кашалёк Лукашэнкі».

Каментары

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

«Прафесійныя спартсмены кансультуюцца са мной». Беларускі тэлекаментатар схуднеў на 50 кілаграмаў7

Ва Удмурціі адбіваюць самую масіраваную атаку БПЛА2

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць