Усяго патроху

Беларускія санаторыі распрадаюць апошнія пуцёўкі

Знайсці месца на чэрвень-ліпень ужо складана.

Вясна толькі-толькі прыйшла, снег яшчэ не сышоў. Аднак дзе правесці свой адпачынак, варта вырашаць ужо цяпер.

Год за годам беларусам расказваюць страшылкі — у айчынныя санаторыі не прабіцца, бо ўсё забраніравана расійцамі. «Наша Ніва» абзваніла самыя папулярныя санаторыі і аздараўляльныя цэнтры краіны, каб даведацца, ці можна яшчэ набыць пуцёўку і колькі гэта будзе каштаваць.

«Радон» знаходзіцца на Дзятлаўшчыне. Санаторый спецыялі-зуецца на лячэнні касцёва-цягліцавай і нервовай сістэм, а таксама палавых органаў. Тутака ж і адна з найлепшых гразелячэбніц. Як вынік, усе месцы распісаныя ажно да канца жніўня! Адзін дзень лячэння тут каштуе $40—50 для беларусаў. Для замежнікаў — напалову даражэй. Адметна, што цэны для небеларусаў прыводзяцца ў расійскіх рублях. Адразу зразумела, каго чакаюць у госці.

На беразе Заслаўскага вадасховішча знаходзіцца «Юнацтва», якое спецыялізуецца на сардэчніках і хваробах апорна-рухальнага апарата. Тры пуцёўкі на май, дзве на чэрвень, чатыры на ліпень і тры на жнівень. Выбар ёсць, але небагаты, таму няварта марудзіць. За адзін дзень давядзецца заплаціць $50—60. Для замежнікаў — на 40% больш.

У санаторыі «Беларусачка» пад Мінскам, які спецыялізуецца на лячэнні цукровага дыябету, раяць пакінуць заяўку на сайце. Месцы пакуль яшчэ ёсць, і на чэрвень, і на ліпень. Цана для беларусаў — $45—60 за дзень. Радуе зніжка для сяброў прафсаюза — 25%.

Санаторый «Сосны» на Нарачы можа прапанаваць адно месца ў маі і адзін нумар на дваіх у жніўні. А вось у санаторыі «Азёрным» пад Гроднам засталася толькі адна пуцёўка ў канцы мая. Іначай варта запісвацца толькі на кастрычнік.

$50 за дзень у беларускім санаторыі — а мінімальная пуцёўка звычайна ўключае ў сябе 12 дзён — у выніку абыдуцца сямейнаму бюджэту ў немалую суму.
Многія абяруць за $500—600 з чалавека выезд на мора ў Балгарыю, Турцыю ці хаця б Крым. Аднак якаснае профільнае лячэнне ў Турцыі наўрад ці сустрэнеш. У гэтым застаецца галоўная перавага айчынных санаторыяў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі2

Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі

Усе навіны →
Усе навіны

Банк у Польшчы заблакаваў рахункі — а там іпатэка, і зберажэнні. Айцішнік-беларус баіцца страціць кватэру9

Навукоўцы знайшлі ў ДР Конга новы від малпаў. У іх ружова-аранжавыя вусны і чорная морда4

Зламаны аўтамабіль заехаў на эвакуатар, але яго туды падштурхнуў іншы легкавік1

Чаму не варта перастройвацца з паласы ў паласу, калі вы захраслі ў заторы? Тлумачаць матэматыкі2

Зяленскі прапанаваў новую пасаду былому міністру абароны, але той адмовіўся10

«Расія 1» назвала «справай гонару» забойства рэпера Kyivstoner2

На лецішчы пад Смалявічамі знайшлі грыб дзіўнай формы. А вельмі рэзкі пах адчуваецца здалёк1

Матч паміж Англіяй і Аргенцінай прывёў да палітычнага скандалу з-за Фалклендскіх астравоў7

Ва Украіне — новы прэм'ер2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі2

Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць