Свет44

Амерыканскі банк раіць знішчыць купюры ў 500 еўра

Еўрапейскаму Цэнтрабанку варта было б выключыць з абарачэння купюры ў 500 еўра. З такой прапановай выступілі аналітыкі Bank of America.
Яны лічаць, што такі крок прывёў бы да зніжэння курсу еўра, што выгадна для мясцовых экспарцёраў, павышэнню ВУП, а таксама дапамог бы змагацца з арганізаванай злачыннасцю ў ЕС.

Купюры ў 500 еўра — самыя «дарагія» сярод усіх купюр дзесяці самых папулярных валют свету. У Bank of America сцвярджаюць, што грамадзяне Еўропы імі амаль не карыстаюцца для здзяйснення пакупак.
Аналітыкі фінансавай арганізацыі прыводзяць у даследаванні жарт, які цыркулюе ў ЕС: нібы купюра ў 500 еўра падобная на Бін Ладэна — усе ведаюць, што яна ёсць, але ніхто яе ніколі не бачыў.

Паводле афіцыйнай інфармацыі Еўрапейскага ЦБ, толькі трэцяя частка з усіх выпушчаных купюр ў 500 еўра знаходзіцца ў абарачэнні: астатнія ляжаць у банках або «пад матрацам» еўрапейцаў.
Брытанскае агенцтва па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю раней заяўляла, што да 90% усіх банкнот ў 500 еўра знаходзяцца ў руках бандытаў.

У Bank of America прапанавалі ЕЦБ аб’явіць, што купюры ў 500 еўра абменьваюцца на больш дробныя толькі да пэўнага часу і пры ўмове, што іх уладальнікі змогуць даказаць законнасць паходжання сродкаў.
Гэта, лічаць у банку, пазбавіла б злачынцаў значнай часткі іх сродкаў.

У ЕЦБ раней неаднаразова заяўлялі, што банкноты ў 500 еўра граюць важную ролю ў эканоміцы і што адбіраць іх рэгулятар не мае намеру.

Банкноты ў 500 еўра з’явіліся ў ЕС разам з банкнотамі іншага наміналу ў 2002 годзе. Для параўнання, у амерыканскага даляра самы вялікі намінал — 100 даляраў (калі не лічыць рарытэтныя купюры пачатку стагоддзя большай вартасці, якія, аднак, павінны прымацца як сродак плацяжу ва ўсіх крамах), у брытанскага фунта — 50 фунтаў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны37

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

У акупаваным Севастопалі пачалі абмяжоўваць продаж прадуктаў у адны рукі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны37

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць