Грамадства99

Сёння — другая гадавіна выбуху ў мінскім метро

Больш фотаздымкаў глядзіце тут.

У другую гадавіну выбуху на станцыі «Кастрычніцкая» Мінскага метрапалітэна ў праваслаўных і каталіцкіх храмах сталіцы пройдуць набажэнствы ў памяць пра загінулых і пацярпелых у выніку гэтай трагедыі.

У 18.30 пачнецца літургія ў мінскім архікафедральным саборы імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Набажэнства правядзе мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, паведамляе афіцыйны партал Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі.

Паніхіда па нябожчыках у выніку выбуху таксама пачнецца ў 17.00 каля мемарыяльнай дошкі, устаноўленай на тэрыторыі праваслаўнага мінскага храма-помніка ў гонар Усіх Святых і ў памяць бязвінна забітых у Беларусі (Усіхсвяцкі храм). Набажэнства правядзе настаяцель прыходу ў гонар Усіх Святых протаіерэй Фёдар Поўны, паведамілі БелаПАН у Беларускай праваслаўнай царкве.

У выніку выбуху ў метро, які адбыўся 11 красавіка 2011 года ў 17.56, загінулі 15 чалавек, 315 — пацярпелі, з іх цяжкія цялесныя пашкоджанні атрымалі 32 чалавекі.

Фактычна праз суткі, вечарам 12 красавіка, былі затрыманы падазраваныя, 25-гадовыя ўраджэнцы Віцебска Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў. Акрамя абвінавачання ва ўчыненні тэракта ў метро пасля іх абвінавацілі ў выбухах у Віцебску восенню 2005 года і ў Мінску 4 ліпеня 2008 года.

Крымінальную справу аб тэракце ў метро разглядаў Вярхоўны суд. Канавалаў падчас працэсу сваю віну прызнаў поўнасцю. Кавалёў сваё дачыненне да ўсіх трох выбухаў адмаўляў, а таксама заявіў, што падчас дасудовага расследавання агаварыў сябе і Канавалава пад націскам следства.
Суд прыгаварыў абодвух да смяротнай кары, прызнаўшы Канавалава вінаватым у злосным і асабліва злосным хуліганстве, наўмысным знішчэнні маёмасці, незаконным набыцці, захоўванні, перавозцы выбуховых рэчываў і выбуховых прылад, тэрарызме, спалучаным з забойствам людзей, Кавалёва — у злосным і асобліва злосным хуліганстве, наўмысным знішчэнні маёмасці, незаконным набыцці, захоўванні, перавозцы выбуховых рэчываў і выбуховых прылад, неданясенні аб падрыхтоўцы асабліва цяжкага злачынства, аб ўчыненні асабліва цяжкага злачынства і асобе, якая яго ўчыніла, аб месцы яго знаходжання, а таксама ў дапамаганні тэрарызму.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Палова Беларусі зарабляе менш за 1990 рублёў, палова — больш за 1990 рублёў1

Палова Беларусі зарабляе менш за 1990 рублёў, палова — больш за 1990 рублёў

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі прапанаваў новую пасаду былому міністру абароны, але той адмовіўся10

«Расія 1» назвала «справай гонару» забойства рэпера Kyivstoner2

На лецішчы пад Смалявічамі знайшлі грыб дзіўнай формы. А вельмі рэзкі пах адчуваецца здалёк1

Матч паміж Англіяй і Аргенцінай прывёў да палітычнага скандалу з-за Фалклендскіх астравоў7

Ва Украіне — новы прэм'ер2

Кіраўнік ЦРУ: Сярэдняя працягласць жыцця расійскага навабранца пасля прыбыцця на поле бою — 20‑30 хвілін4

400‑тысячны артыкул апублікаваны на сайце «Нашай Нівы». А пра што былі 300-тысячны, 200-тысячны, 100-тысячны?8

Азаронак пра закрыццё беларускіх крам: Прыбралі таму, што вы гэта любілі. Мне не лянота сядзець і глядзець, дзе што прадаюць58

Ціханоўская: Калі мы не пазбавімся гэтага рэжыму, пагроза з тэрыторыі Беларусі будзе заставацца пастаяннай14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палова Беларусі зарабляе менш за 1990 рублёў, палова — больш за 1990 рублёў1

Палова Беларусі зарабляе менш за 1990 рублёў, палова — больш за 1990 рублёў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць