Грамадства66

Статкевіч адмовіўся прымаць ежу, калі для яго сталі пазначаць посуд

На мінулым тыдні Марына Адамовіч, жонка Мікалая Статкевіча, распавяла, што супраць яе мужа ў магілёўскай турме адбываліся правакацыі. Жонка палітвязьня, аднак, ня ведала падрабязнасьцяў. Цяпер зьявіліся зьвесткі, якія крыху праліваюць сьвятло на здарэньні ў камэры Мікалая Статкевіча. Марына Адамовіч паведаміла карэспандэнту Свабоды:

«Ён сам папрасіў агучыць сутнасьць тых правакацый, якія былі ўчыненыя. Яму неаднаразова спрабавалі падаць ежу ў асобных, адмыслова пазначаных талерках. Упарта яму падсоўвалі гэтыя талеркі. Ён з іроніяй пытаўся ў турэмшчыкаў: „Што, хацелі мяне атруціць?“ Зразумела, што тут вэрсій можа быць шмат, але ён настойваў, каб пра гэта стала вядома».

Паводле Марыны Адамовіч, Мікалай Статкевіч адмаўляўся ад ежы, калі яе прапаноўвалі ў пазначаным асабіста для яго посудзе.

Мікалаю Статкевічу з газэт вядома пра акцыю салідарнасьці зь ім, якую наладзіў у Менску Павал Вінаградаў. Актывіст Павал Вінаградаў пакараны за гэта 12 суткамі арышту і адбывае пакараньне ў турме на Акрэсьціна. Мікалай Статкевіч прасіў перадаць Паўлу Вінаградаву словы ўдзячнасьці за падтрымку.

Таксама вядома Мікалаю Статкевічу і пра заўчасную сьмерць актывіста Міхала Шарамета.

«І пра Міхала Шарамета ён таксама даведаўся з газэт і вельмі смуткуе, таму што добра ведаў Міхала. Той быў сябрам нашай партыі і быў адным з тых трох людзей, якія ратавалі Міколу, выводзілі яго з ачапленьня з Плошчы 19 сьнежня. І, па сутнасьці, быў адным з апошніх, каго Мікола бачыў на волі».

Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч асуджаны на 6 гадоў зьняволеньня за падзеі 19 сьнежня 2010 году. Палітык адбывае пакараньне ў магілёўскай турме.

Каментары6

Цяпер чытаюць

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя5

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя

Усе навіны →
Усе навіны

Армянскі каньяк не прайшоў у Беларусі праверку на каньяк11

Якое пакаранне цяпер у Беларусі даюць за наркотыкі?2

Беларус паўтара года чакаў ПМЖ у Польшчы, а потым атрымаў ліст, што яго карту паляка анулявалі яшчэ чатыры гады таму4

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя18

«Без грошай быў бы звычайным мігрантам». У сеціве з'явіліся старыя выказванні дзяўчыны Ямаля пра футбаліста5

Топ-10 крымінальных артыкулаў, па якіх часцей за ўсё судзяць беларусаў1

Жанчыну з Гродна асудзілі на сем гадоў калоніі2

Расія нанесла ўдар «Іскандэрамі» па палігоне пад Кіевам, дзе праходзіла выстава ўзбраення1

Пара паехала нараджаць у Мексіку — і знайшлі горад для жыцця ды яшчэ курорт3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя5

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць