Брытанскія школьнікі, якія не змогуць атрымаць здавальняючую адзнаку па матэматыцы або англійскай мове на выпускных іспытах пасля 11 гадоў навучання, з гэтага часу будуць абавязаны працягваць наведванне заняткаў па гэтых дысцыплінах аж да дасягнення 18-гадовага ўзросту.
Да гэтага часу брытанскія школьнікі мелі магчымасьць скончыць навучанне, не прадэманстраваўшы мінімальных ведаў у галіне матэматыкі і роднай мовы.
Па стане на мінулы год, больш за чвэрць мільёна 19-гадовых падлеткаў у Вялікабрытаніі спынілі вывучаць англійскую і матэматыку, не атрымаўшы на іспытах здавальняючай ацэнкі.
Абавязваючы двоечнікаў працягваць навучанне, урад разлічвае палегчыць для іх пошук працы.
Каментары