Грамадства55

Баскетбалістка зборнай пра пошліну $100: Я ў шоку! Што можна купіць беларускага?

Goals.by зрабіў вялікае інтэрв'ю з абаронцай жаночай баскетбольнай зборнай і мінскага «Гарызонта» Наталляй Ануфрыенка. Была ў інтэрв'ю закранутая тэма і магчымага ўвядзення пошліны ў $100.

- Як табе ініцыятыва збіраць па 100 даляраў з носа за выезд за мяжу?

- Я ў шоку! Тым больш у бліжэйшых планах як раз была паездка ў Польшчу па тэлевізар. Там і дыванкі ёсць класныя:)!

- Дарэчы, на спартсменах можна нядрэнна зарабіць.

- Я зусім не супраць нашых тавараў. Але, прабачце, што можна купіць беларускага?

***

З ініцыятывай ўвесці пошліну ў 100 даляраў для беларусаў, што выязджаюць за мяжу выступіў 6 верасня Аляксандр Лукашэнка. Праз нейкі час яго ідэю горача падтрымалі віцэ-прэм'ер Пётр Пракаповіч і кіраўнік Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька, а таксама алімпійскі чэмпіён Пекіна Андрэй Арамнаў.

У гэтую суботу, 28 верасня, падчас наведвання «Дажынак» у Жлобіне, Лукашэнка крыху перафармуляваў думку.

«Я радзею не пра тое, каб забараніць выезд нашым грамадзянам, я перажываю, што пад $3 млрд валюты вывозіцца штогод з краіны», — сказаў ён.

«Вось ляпнуў сабе на шкоду, напэўна. Хоць я гэтага не баюся», — адзначыў у суботу Лукашэнка. (…) Вы ведаеце, колькі нашыя тарбэшнікі-чалночнікі вывозяць валюты за межы краіны? Памежнікі падлічылі — за $2 млрд. Калі б гэта ў краіне заставалася, то мы б жылі зусім па-іншаму. (…)

Добра, не будзем з цябе браць сто даляраў, але будзеш увозіць шмоткі, як у іншых дзяржавах, заплаціш пошліну. Гэта ж нармальна, цывілізавана».

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW Х7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску30

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW Х7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

36 гадоў таму была прынята Дэкларацыя аб суверэнітэце7

У Іспаніі гараць ваколіцы Мадрыда, пажарныя ў Францыі змагаюцца з «агнявымі віхурамі»1

КДБ і АМАП прыйшлі з ператрусам да рэжысёра Андрэя Кудзіненкі10

Сын і муж Святланы Курс расказалі пра яе апошнія дні5

Вальфовіч пра ідэю адпраўляць аграрыяў-недарэк у войска: Гэта будзе спрыяць уборцы хлеба13

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу6

21‑гадовы ісламіст, падазраваны ў нападзе на ЛГБТ-прайд у Берліне, застрэлены31

Ала Пугачова зламала нагу і тазасцегнавы сустаў17

Беларус гнаў па Аўстрыі з хуткасцю 200 кіламетраў у гадзіну: спяшаўся дадому6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW Х7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску30

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW Х7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць