Грамадства55

Настаўнікі, якія пайшлі супраць рэжыму — відэа

На Дзень настаўніка – гісторыі педагогаў, якім не сорамна глядзець дзецям у вочы.

Госця «Размовы Калінкінай» – настаўніца гісторыі Наталля Ільініч, якую два з паловаю года таму паставілі перад выбарам: выйсці з апазіцыйнай партыі або звольніцца. Калі не згадзілася, пасярод навучальнага года не працягнулі кантракту.

Наталля Ільініч 26 гадоў адпрацавала ў талькаўскай школе, дзе стварыла краязнаўчы гурток і сайт«Talka.info», выдала кнігу «Талька і наваколлі»,

даследуе нацыянальна-вызваленчае паўстанне 1863 года супраць Расейскай імперыі пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага ў Ігуменскім павеце, штогод праводзіць Талькаўскі фэст – свята, якое любяць школьнікі і добра ведае грамадскасць. Сярод ейных выхаванцаў – філосафы, сацыёлагі, гісторыкі ды фалькларысты.

Сп. Ільініч узгадвае, што ў часы перабудовы ў настаўніцкай было гучна ад дыскусіяў, людзі не баяліся выказваць сваю думку. А ў 2000-я зрабілася ціха. «Прыйшлі, журнал узялі ды пайшлі на ўрок».

Госця праграмы ўзгадвае, што нядаўна пазнаёмілася з настаўнікам, якога таксама звольнілі за «палітыку».

Уладзімір Юржыц выкладаў інфарматыку ў сярэдняй школе № 20 горада Оршы, а ў першай палове 2000-х быў яе дырэктарам. Ні на парламенцкіх выбарах 2000 года, ні на прэзідэнцкіх у 2001-м, узгадваў ён у прэсе, улады яшчэ не рыхтавалі гатовых лічбаў у выніковых пратаколах. Тады настаўнікаў разам з дырэктарамі прадпрыемстваў збіраў старшыня гарвыканкаму і папярэджваў, што «прафесійныя якасці» педагогаў будуць ацэньваць паводле вынікаў галасавання на ўчастках.

На ўчастку Уладзіміра Юржыца падлік галасоў адлюстроўваў сапраўдную волю выбарцаў, і ўжо ў 2004-м узначаліць камісію яму не дазволілі. Але ён заставаўся дырэктарам школы, дзе быў участак, і здолеў дамагчыся праўдзівага падліку. Тады за трэці прэзідэнцкі тэрмін Аляксандра Лукашэнкі прагаласавалі 48 %. З часам сп. Юржыца пазбавілі не толькі пасады дырэктара, але і настаўніка.

Хоць яшчэ ў 2007-м дзяржаўная газета «Рэспубліка» пісала пра яго: «… таленавіты чалавек – таленавіты ўва ўсім».

Гэткі выпадак здарыўся ў Менску і з аднакурсніцаю Наталлі Ільініч. Цяперашнюю сітуацыю ў школе яна прадказальна параўноўвае з 1930-мі гадамі.

Каментары5

Цяпер чытаюць

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя10

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя

Усе навіны →
Усе навіны

Да пчаляра са Смалявіцкага раёна пчаліныя раі самі ляцяць проста ў вуллі1

У Крупскім раёне масава дохнуць краты. У чым прычына?5

Ва Украіне рыхтуюць законапраект, які дапаможа беларусам вырашыць праблему пратэрмінаваных дакументаў4

«Відаць, не вытрымалі нервы». Кубракоў заступіўся за таксіста-мігранта, які ўдарыў пасажырку49

Поўдзень Еўропы змагаецца з ляснымі пажарамі, у Іспаніі надзвычайнае становішча1

Армянскі каньяк не прайшоў у Беларусі праверку на каньяк11

Якое пакаранне цяпер у Беларусі даюць за наркотыкі?2

Беларус паўтара года чакаў ПМЖ у Польшчы, а потым атрымаў ліст, што яго карту паляка анулявалі яшчэ чатыры гады таму6

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя10

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць