Спорт33

Віктар Ганчарэнка: Шэсць гадоў — гэта вялікі тэрмін на пасадзе трэнера

Ужо былы галоўны трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка, які заключыў кантракт на 4,5 года з расійскім футбольным клубам «Кубань», звярнуўся да заўзятараў беларускага клуба.

«Паважаныя заўзятары ФК БАТЭ! Прайшло амаль шэсць гадоў з таго моманту, калі я ўзначаліў каманду [лістапад 2007 г. — НН]. За гэты час мы з вамі дабіліся многага.

Галоўны вынік у тым, што БАТЭ стаў візітнай карткай футбольнай Беларусі, пазнавальным у Еўропе брэндам.

Але гэта было б немагчыма без вашай гарачай падтрымкі, без той атмасферы, якая ўвесь час панавала на матчах з удзелам БАТЭ.

У нашага трэнерскага штаба былі файныя адносіны з футбалістамі. Мы заўсёды ведалі, на каго і пры якіх абставінах можна спадзявацца. Гэта з'яўлялася залогамусіх перамог. Нашы поспехі не былі б магчымыя без такіх мудрых людзей, як Анатоль Капскі і Аляксандр Захарчанка [старшыня праўлення БАТЭ і намеснік старшыні праўлення — НН]. Анатоль Анатолевіч тонка адчуваў грань, калі можна было падтрымаць чалавека, пагладзіць па галаве, а калі - і закруціць гайкі. Да Аляксандра Віктаравіча, які звычайна знаходзіўся ў цені, заўсёды можна было звярнуцца па параду. Я ўдзячны адміністрацыйнаму штабу нашай каманды, чый прафесіяналізм заўсёды быў прадметам майго адмысловага гонару.

З аднаго боку, з горыччу даводзіцца канстатаваць, што расстаюся з цудоўнымі людзьмі, якія працуюць у клубе, з выдатнымі футбалістамі, з якімі мне пашчасціла прайсці вялікі і запамінальны шлях.

Аднак, з іншага, разумею: шэсць гадоў для працы трэнера на адным месцы — вялікі тэрмін.

Таму надышоў час расставання. Трэнерская доля такая, што нельга застойвацца, трэба шукаць шляхі для далейшага самаўдасканалення. Я пакідаю клуб, у якім мне заўсёды было ўтульна і камфортна працаваць. Тым не менш ФК БАТЭ застанецца ў маім сэрцы назаўсёды», — цытуе словы Віктара Ганчарэнкі прэс-служба БАТЭ.

Праз тыдзень, 20 кастрычніка, «Кубань» першы матч пад кіраўніцтвам новага трэнера (Ганчарэнку будзе дапамагаць былы трэнер БАТЭ і «Мінска» Вадзім Скрыпчанка) правядзе ў Маскве супраць «Дынама».

Каментары3

Цяпер чытаюць

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?4

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі мільярдэр пабудуе ў Беларусі новы завод9

Скасаваныя ахоўныя зоны палаца Патоцкіх і замка Сапегаў у Высокім. На іх тэрыторыі пабудуюць басейн «Нырэц»5

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце25

Фармвытворцы абяцаюць новыя магутныя лекі для зніжэння дрэннага халестэрыну1

Змяніўся аэрапорт для замежных візітаў Зяленскага — цяпер гэта не ў Польшчы12

Трамп — Ірану: Вы адстралялі свае ракеты, дастаткова. Вяртайцеся за стол і заключайце здзелку4

Іран запусціў балістычныя ракеты па Ізраілі пасля ўдару Ізраіля па Бейруце

Гендырэктарка «Камволя» наракае, што беларусы мала працуюць — а трэба як эфіопы і індзійцы26

Чарговы беларускі хакеіст заключыў кантракт з клубам НХЛ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?4

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць