Эканоміка44

Сусветны банк: Беларусь увайшла ў перыяд нізкіх тэмпаў эканамічнага росту

Сусветны банк прагназуе рост ВУП Беларусі на 1% у 2013 годзе і на 1,5% — у 2014 годзе. Такія ацэнкі прыводзяцца ў эканамічным аглядзе СБ, прэзентацыя якога адбылася сёння ў Мінску.

«Рост ВУП знізіўся пад уздзеяннем знешніх і ўнутраных фактараў. У эканамічным аглядзе мы прадугледжваем, што рост ВУП у Беларусі сёлета складзе 1%, у 2014-м — 1,5%», — адзначыў падчас прэзентацыі агляду дырэктар Сусветнага банка па Беларусі, Украіне і Малдове Чымяа Фан.

Паводле меркавання аўтараў агляду, знешнія ўмовы, уключаючы абавязацельствы Беларусі перад Антыкрызісным фондам ЕўрАзЭС, «вымусяць прытрымлівацца палітыкі абмежавання ўнутранага попыту ў чацвёртым квартале 2013 года і на працягу 2014 года». Як вынік, тэмпы эканамічнага росту ў Беларусі будуць нізкімі, чакаюць эканамісты Сусветнага банка.

«Беларусь увайшла ў перыяд нізкіх тэмпаў эканамічнага росту. І той высокі рост ВУП, які назіраўся да 2008 года, наўрад ці магчымы ў цяперашняй сітуацыі», — заявіў падчас прэзентацыі агляду старшы эканаміст Сусветнага банка Себасцьян Экард.

Аўтары эканамічнага агляду нагадваюць, што ў студзені—верасні 2013 года рост ВУП у Беларусі склаў 1,1% (уладамі ўстаноўлены гадавы прагноз росту ВУП на ўзроўні 8,5%). Нізкія тэмпы росту, лічаць эксперты, былі абумоўлены зніжэннем аб'ёмаў прамысловай вытворчасці і знешняга попыту на беларускую прадукцыю.

«Падзенне чыстага экспарту, якое адбывалася хуткімі тэмпамі ўжо ў першым квартале, у другім квартале паскорылася ў выніку запаволення росту ў Расійскай Федэрацыі і зніжэння экспартных цэн на калійныя ўгнаенні з-за распаду картэля паміж «Беларуськаліем» і «Уралкаліем», — канстатуюць эксперты ВБ.

Нягледзячы на запаволенне тэмпаў эканамічнага росту ў Беларусі, аналітыкі банка мяркуюць, што «інфляцыя застанецца на ўзроўні больш як 15% (на канец перыяду), за кошт запланаванага павышэння тарыфаў на камунальныя паслугі і паслаблення намінальнага абменнага курсу».

Аўтары эканамічнага агляду прагназуюць, што ў наступныя гады інфляцыя ў Беларусі будзе заставацца на досыць высокім узроўні. Паводле ацэнак Сусветнага банка, інфляцыя ў 2014 годзе складзе 15,2%, у 2015-м — 16,2%.

Пры гэтым эксперты чакаюць невялікія тэмпы росту ВУП Беларусі ў найбліжэйшыя гады. «Мы чакаем, што ў сярэднетэрміновай перспектыве тэмпы эканамічнага росту застануцца ўмеранымі, з прычыны нязначнага аднаўлення знешняга попыту (з улікам росту эканомікі РФ і ЕС) і ўнутранага попыту (пры правядзенні мякчэйшай макраэканамічнай палітыкі ў 2015 годзе, які з'яўляецца годам выбараў)», — гаворыцца ў эканамічным аглядзе.

Паводле прагнозу Сусветнага банка, рост ВУП Беларусі ў 2015 годзе можа скласці 2%.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць