3 сакавіка прыкладна ў 13.20 на Гомельскім аўтавакзале была знойдзена падазроная безгаспадарная скрынка памерам 40 на 40 см, вышынёй 20 см.
Як паведамілі ў Гомельскім абласным упраўленні МНС, да месца НЗ прыбылі ратавальнікі, міліцыя, хуткая дапамога. 71 чалавек эвакуяваны з будынка аўтавакзала.
Аўтобусы ходзяць па раскладзе. Праваахоўныя органы праводзяць праверку, чакаюць прыезду піратэхнікаў.
Каментары