Надвор'е

У другой палове тыдня пахаладае, вернуцца начныя замаразкі

У Беларусі ў другой палове тыдня ненадоўга пахаладае, але будзе суха.

Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў 14 красавіка падчас відэабрыфінгу. 

«А пакуль першую палову тыдня захаваецца цёплае, але вільготнае надвор'е. Умовы надвор'я будзе вызначаць цёплая вільготная паветраная маса», — расказаў сіноптык. 

У аўторак ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі кароткачасовыя дажджы. У дзённыя гадзіны ў асобных раёнах навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 6—12°С, максімальная днём плюс 16—22°С, па паўднёвым захадзе да плюс 24°С. 

У сераду ноччу ў асобных раёнах, днём пераважна па паўднёвай палове кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 7—12°С, максімальная днём ад плюс 12°С па поўначы да плюс 24°С па поўдні. 

«З чацвярга пачнецца пахаладанне, чаму будзе спрыяць распаўсюджванне трапасфернай лагчыны з Арктыкі. Вецер павернецца на паўночны, тэмпература адыдзе ад майскіх значэнняў. Вернуцца начныя замаразкі», — зазначыў Рабаў. 

У чацвер пераважна без ападкаў, толькі ноччу месцамі па поўдні краіны кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 1—6°С, у паўднёвых раёнах плюс 7—9°С, па Віцебскай вобласці месцамі замаразкі да 0 — мінус 2°С, максімальная днём плюс 8—14°С, па паўднёвым захадзе плюс 15—17°С. 

У пятніцу — суботу без ападкаў. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 1—7°С, на глебе і месцамі ў паветры замаразкі да 0 — мінус 4°С, максімальная днём плюс 11—17°С, па паўднёвым захадзе месцамі да плюс 19°С. 

У нядзелю без ападкаў. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 1—7°С, па паўночным усходзе замаразкі да 0 — мінус 3°С, максімальная днём плюс 13—19°С. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА12

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

Уладзімір Зяленскі звярнуўся да Пуціна з адкрытым лістом, які нагадвае ўльтыматум48

Сядзіце як седзіце! Як правільна ставіць націск у другой асобе множнага ліку?10

У цэнтры Гродна пабачылі лісу са здабычай у зубах ВІДЭА

Эпоха танкаў завяршаецца. Як і чаму Украіна хоча вярнуць іх на поле бою12

БелАЗ прэзентаваў першы ў свеце 220‑тонны самазвал на ЗПГ2

У візавыя цэнтры Польшчы будуць запісваць па-новаму9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА12

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць