Грамадства44

Былы мэр Гомеля Піліпец прысуджаны на пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

«Былы мэр Гомеля В.Піліпец прызнаны вінаватым у злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Суд прысудзіў яго да пяці гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады на пяць гадоў», — паведаміла ў сваім фэйсбуку прэс-сакратар Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Прысуд у законную сілу яшчэ не ўступіў.

Разгляд справы пачаўся 4 лістапада 2013 г. Магілёўскім аблсудом у дачыненні да службовых асоб Гомельскага гарвыканкама. Як паведамлялася раней, паводле звестак Следчага камітэта, абвінавачваныя ў верасні—кастрычніку 2011 года незаконна размеркавалі паміж сабой, сваякамі, блізкімі і знаёмымі 24 кватэры ў дамах, прынятых у эксплуатацыю ў студзені—красавіку 2011 года. Затым гэтыя кватэры былі прададзеныя па цане значна ніжэйшай за рыначную. Частка жылых памяшканняў была аформленая на падстаўных асоб. 

На лаве падсудных акрамя Піліпца таксама апынуліся дырэктар упраўлення капітальнага будаўніцтва Гомеля Ігар Адарчанка, яго намеснік па эканоміцы і фінансах Валерый Барысевіч, начальнік жыллёва-інвестыцыйнага аддзела Антаніна Зелянок і начальнік планава-дагаворнага аддзела Ала Нізкоўская.

Выступаючы з апошнім словам на мінулым тыдні, Віктар Піліпец заявіў, што пры расследаванні гэтай крымінальнай справы выкарыстоўваліся «жахлівыя і часам забароненыя законам метады».

Ён сказаў, што падчас расследавання нават у сведак арыштоўвалася маёмасць, што, на яго думку, з'яўляецца самаўпраўнасцю з боку асобных членаў следчай групы. 

«Вінавацяць у тым, што нават не ўкралі, а толькі купілі кватэры па той цане, па якой тады гэтыя кватэры прадаваліся», — адзначыў былы старшыня Гомельскага гарвыканкама. Паводле яго сцвярджэння, усе абвінавачанні на адрас падсудных заснаваныя на здагадках і меркаваннях і нічым не пацвярджаюцца. «Я ў шоку ад таго, што адбываецца», — заявіў падсудны. 

Астатнія фігуранты справы таксама не прызналі сваю віну, заяўляючы, што іх абвінавачанні беспадстаўныя і ў іх дзеяннях не было ніякіх злачынных намераў, а дзеянні цалкам адпавядалі заканадаўству. 

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося13

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы цяпер могуць ездзіць на Балі без візаў7

У Рагачове адкрылі новы вайсковы помнік з ужо пашкоджаным пастаментам3

Азаронак расказаў, як павінен быў ехаць у адной машыне з Дар'яй Дугінай, але не зраслося23

Чалы ўжо не бачыць Крутога пераемнікам Лукашэнкі. А каго называе?17

Вынеслі прысуд гродзенскаму блогеру, якога вінавацілі ў махінацыях са зборам на Ваню Сцяцэнку2

«Ніхто не вярнуўся». Як вырашылі пытанне з работнікамі з Узбекістана, незадаволенымі ўмовамі ў Беларусі13

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Google Play выдаліў «ВКонтакте» і месенджар Max

У лесе пад Лагойскам знайшлі месца з дзіўнымі прадметамі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося13

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць