Літаратура1919

Прэмія Гедройца: першы — Бабкоў, другі — Клінаў, трэці — Мудроў ФОТА, ВІДЭА

дадаюцца фота і відэа

Ігар Бабкоў.

У Мінску абвясцілі пераможцаў літаратурнай прэміі імя Гедройца. Ганараванне адбылося ў кангрэс-холе гатэля «Вікторыя» (пр. Пераможцаў, 59).

Гледачоў у зале, дзе мелася адбывацца ўганараванне, сабралася не дужа многа. Людзі рассаджваліся пад акампанемент гурту «Порт Манэ», які іграў на сцэне.

Пачаў імпрэзу Андрэй Хадановіч. Ён прачытаў верш Генадзя Бураўкіна. Кіраўнік Беларускага ПЭН-Цэнтра прапанаваў ушанаваць сп.Бураўкіна хвілінай маўчання.

Пасля акторы «Свабоднага тэатра» чыталі ўрыўкі з твораў усіх шасці фіналістаў прэміі.

Потым усіх фіналістаў запрасілі на сцэну і — урэшце — абвясцілі пераможцаў.

Уладальнікам першага месца стаў Ігар Бабкоў з раманам «Хвілінка. Тры гісторыі». Ён атрымае чэк на дзесяць тысяч еўра ад «ІдэаБанка». Абвяшчалі пераможцу пасол Польшчы ў Беларусі Лешак Шарэпка, пісьменнік Альгерд Бахарэвіч і прадстаўніца «ІдэаБанка».

Другое месца і права на творчую стыпендыю на востраве Готланд журы аддало пісьменніку і мастаку Артуру Клінаву з раманам «Шклатара». Трэцяе — празаіку з Полацка Вінцэсю Мудрову - за кнігу «Багун». Сп.Мудроў атрымае літаратурную стажыроўку ва Уроцлаве.

Адразу пасля цырымоніі ўручэння прэміі імя Гедройца яе лаўрэат Ігар Бабкоў расказаў НН пра сваю кнігу.

Вынікі галасавання пракаментаваў і сябра журы, пісьменнік Уладзімір Арлоў. «Барацьба між Бабковым, Клінавым і Мудровым была напружанай. Мы да апошняга не ведалі, які будзе вынік», — адзначыў ён.

***

Сёлета за галоўную ўзнагароду змагаліся наступныя кнігі і творцы:

Ігар Бабкоў. Хвілінка: Тры гісторыі. — Мінск: «Логвінаў».

Алена Брава. Дараванне. Прощение. Vergebung. — Мінск: «Звязда».

Сяргей Вераціла. Разбітае сэрца Вітаўта. — Мінск: «Мастацкая літаратура».

Артур Клінаў. Шклатара. — Мінск: «Логвінаў».

Вінцэсь Мудроў. Багун. — Полацк: «Полацкае ляда».

Людміла Рублеўская. Ночы на Плябанскіх млынах. — Мінск: «Мастацкая літаратура».

Каментары19

Цяпер чытаюць

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Усе навіны →
Усе навіны

У кароткі спіс прэміі Багушэвіча ўвайшлі не толькі кнігі, але і падкасты і відэапраграмы, у тым ліку «Сармацкі вус»3

Тыкток захапіў мем з манга. У чым сэнс?3

У Расіі ўдзельнік «СВА» забіў былую жонку і яе дачку13

«У нас мізэрная колькасць тых, хто бярэ свабодныя дыпломы». Чыноўніца Мінздароўя пракаментавала адмену платнага навучання ў медыцынскіх ВНУ2

Самы дарагі дом у Мінскай вобласці прадалі за 1,2 мільёна даляраў

Wizz Air абяцае інтэрнэт ад Starlink на сваіх рэйсах з 2027 года1

На філфаку БДУ людзі зноў сталі ў чаргу2

Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?

Следства ўстанавіла асобу забойцы польскага салдата, забітага на беларускай мяжы. Падазраваны можа хавацца ў Беларусі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць