Грамадства11

У Аб'яднанай транспартна-лагістычнай кампаніі Беларусь атрымае 5-працэнтную долю

Гэта адбудзецца на другім этапе, калі беларускі бок ўнясе ў Статутны фонд адзінага аператара Мытнага саюза тэрмінал у Брэсце.

«Ведомостям» сталі вядомыя падрабязнасці стварэння Аб'яднанай транспартна-лагістычнай кампаніі (АТЛК).

АТЛК будзе стварацца ў два этапы: на першым РЖД перадасць у якасці маёмаснага ўнёску 50 % плюс 2 акцыі «Транскантэйнер» і 100 % «РЖД лагістыкі» (на 30 чэрвеня 2013 г. агульны кошт актываў — 39 млрд рас. рублёў, з якіх 90 % — кошт «Транскантэйнер»), КЖД і БЧ — па 32 млн рас. рублёў. У выніку доля РЖД ў АТЛК будзе 99,8 %, у партнёраў манаполіі — па 0,1 %. На другім этапе партнёры РЖД унясуць свае актывы ў капітал АТЛК: КЖД — «Казтранссервіс», «Кедэнтранссервіс» (кантэйнерныя аператары, якія валодаюць тэрміналамі на мяжы з Кітаем — Достык і Алтынколем), БЧ перадасць акцыі кампаніі, якая валодае тэрміналам у Брэсце. У выніку доля РЖД ў АТЛК знізіцца да 74 %, КЖД — павялічыцца да 21%, БЧ — да 5 %. Акцыянеры АТЛК могуць павялічваць сваю долю ў кампаніі, выкупіўшы яе за кошт дывідэндаў, кажа федэральны чыноўнік.

Дывідэнды АТЛК да 2021 года складуць 27 млрд рас. рублёў (РЖД атрымае 19 млрд рас. рублёў), гаворыцца ў бізнэс-плане кантэйнернага аператара Мытнага саюза. Кіраваць АТЛК яе акцыянеры будуць на парытэтных умовах: у кожнага будзе па тры месцы ў савеце дырэктараў. Гэта будзе прапісана ў акцыянернае пагадненне.

Расейскі ўрад захавае кантроль над актывамі РЖД, якія будуць перададзеныя ў АТЛК.

У акцыянерным пагадненні АТЛК пазначаны пытанні, якія патрабуюць ухвалы ўсіх членаў савета дырэктараў: выплата дывідэндаў, змяненне статута і інш. Дакумент паказвае і на варыянты вырашэння «тупіковых сітуацый» (deadlock), калі прадстаўнікі акцыянераў не галасуюць аднагалосна. Тады рашэнне «выносіцца на разгляд кіраўнікоў акцыянераў. У выпадку недасягненнем згоды на гэтым этапе і ў выпадку атрымання на тое згоды ўпаўнаважанага дзяржаўнага органа (у Расіі — гэта ўрад) любы з акцыянераў мае права заявіць аб сваім выхадзе з праекта», гаворыцца ў дакуменце. Пры выхадзе акцыянер АТЛК атрымлівае унесеныя ў кампанію актывы назад.

РЖД можа выйсці з праекта, калі абодва партнёры не ўнеслі актывы ва Узгоднены тэрмін ці калі не дасягнуты чаканы эфект ад стварэння АТЛК, а таксама калі праект аказаў негатыўны ўплыў на паказчыкі «Транскантэйнер», удакладняе адзін з суразмоўцаў «Ведомостей». АТЛК дапаможа пераключыць на чыгунку грузы з Кітая, якія цяпер перавозяцца марскім транспартам праз Суэцкі канал.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне атакавалі два ўкраінскія пошукава-выратавальныя судны

У Кеніі зноў пабачылі «прывіда лесу», які баяліся, што ўжо знік

Пасля дажджу над Мінскам паднялася незвычайная вясёлка ФОТАФАКТ1

У Арменіі ЦВК адмовілася здымаць з выбараў галоўны прарасійскі блок8

«Навошта нам вёскі па тры чалавекі?» Пётра Пятроўскі прапануе звозіць пенсіянераў з малых вёсак у аграгарадкі20

«Цуды апакаліптычнага свету». На Данбасе птушкі віюць гнёзды з дронавага оптавалакна4

Дзмітрый Калдун паказаў сваё лецішча пад Мінскам. Ён змагаецца за свой газон з градкамі жонкі9

«За год можна зарабіць на кватэру ў Мінску». Беларуска расказала, як паехала працаваць у горад будучыні17

У Гродзенскім заапарку стары воўк памёр, дачакаўшыся ваўчанят сабе на замену5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць