Грамадства33

Лукашэнка — кіраўнікам органаў бяспекі і спецслужб СНД: Нас спрабуюць раз'яднаць, нацкоўваюць

Новыя выклікі і пагрозы патрабуюць максімальнага выкарыстання інтэграцыйных магчымасцей СНД для ўмацавання бяспекі.

Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з кіраўнікамі дэлегацый, якія прымаюць удзел у 36-м пасяджэнні Савета кіраўнікоў органаў бяспекі і спецыяльных службаў дзяржаў — удзельніц СНД.

Як адзначыў Лукашэнка, Беларусь 5 гадоў таму прымала ўжо ўдзельнікаў пасяджэння Савета кіраўнікоў органаў бяспекі і спецслужбаў. «За гэтыя гады адбыліся вельмі сур'ёзныя змяненні як у свеце, так і ў самой Садружнасці, у сістэмах глабальнай і рэгіянальнай бяспекі», - сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка са шкадаваннем адзначыў скарачэнне ўдзельнікаў сустрэч, кіраўнікоў спецслужбаў СНД, што абумоўлена выхадам Грузіі з Садружнасці. Аб такіх намерах заяўляе таксама Украіна.

«Тым не менш, новыя выклікі і пагрозы настойліва патрабуюць каардынацыі нашых агульных намаганняў і максімальнага выкарыстання інтэграцыйных магчымасцей Садружнасці для ўмацавання бяспекі краін-удзельніц», - падкрэсліў ён.

«Сёння нас спрабуюць раз'яднаць, нацкаваць адзін на аднаго, выкарыстоўваючы любыя падставы, уключаючы скажэнне гісторыі.

Мэта зразумелая - трэба выкараніць агульную памяць аб тым, хто перамог у Вялікай Айчыннай вайне, хто вызваліў Еўропу ад фашызму, стварыць умовы для новага перадзелу свету, зацвердзіўшы сваё панаванне ў розных частках планеты», - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, апошнім часам традыцыйныя міжнародныя інстытуты гарантавання бяспекі, на жаль, не заўсёды здольны эфектыўна процістаяць глабальным выклікам. Прычым гэтыя пагрозы не могуць быць нейтралізаваны на ўзроўні асобных дзяржаў, процідзейнічаць ім магчыма толькі шляхам кансалідацыі намаганняў. І асаблівая роля ў гэтым працэсе адведзена спецслужбам, іх уменню аналізаваць і прагназаваць развіццё існуючай абстаноўкі.

«Нам не трэба звонку чакаць эфектыўных рэцэптаў процідзеяння выклікам і пагрозам рэгіянальнай бяспецы. Мы ў адказе за стабільнасць на нашых землях і павінны фарміраваць сумесныя механізмы рэагавання на дэстабілізуючыя фактары», - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што ў фармаце СНД менавіта спецслужбы прызначаны выяўляць рызыкі, выклікі і пагрозы калектыўнай бяспецы, ствараць умовы для спакойнага і паспяховага развіцця Садружнасці ў цэлым і кожнай дзяржавы ў прыватнасці. Прычым развіцця паступальнага, без шокавай тэрапіі і сацыяльных узрушэнняў.

Лукашэнка адзначыў, што беларускі бок гатовы падзяліцца сваім вопытам забеспячэння бяспекі маштабных мерапрыемстваў. «Мы гэта прадэманстравалі і на праведзеным спартыўным мерапрыемстве і даказалі ўсяму свету, што здольны праводзіць такія сусветныя форумы. Упэўнены, што гэты вопыт будзе запатрабаваны нашымі азербайджанскімі сябрамі пры правядзенні Першых Еўрапейскіх гульняў у наступным годзе ў Баку», - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў, што глабальная нестабільнасць абумоўлівае неабходнасць нарошчвання сумесных намаганняў у барацьбе з міжнародным тэрарызмам, экстрэмізмам, транснацыянальнымі дэструктыўнымі фарміраваннямі, злачынствамі ў галіне высокіх тэхналогій. «Асаблівую важнасць у гэтым спісе набывае праблема міжнароднага тэрарызму. Яго ачагі найбольш трагічна праяўляюцца на Блізкім Усходзе, у Афрыцы. Аднак усё больш актыўна экстрэмісцкія ідэі пранікаюць у Еўропу і, на жаль, у краіны Садружнасці, - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка. - Тэрарыстычныя праявы правакуюць маштабныя сацыяльныя канфлікты, наносяць урон міждзяржаўным адносінам, дэстабілізуюць грамадска-палітычную сітуацыю. Дэструктыўныя арганізацыі выкарыстоўваюцца для разбурэння эканомікі цэлых дзяржаў. Таму нам неабходны глыбокі аналіз і эфектыўнае выяўленне тэрарыстычных пагроз, недапушчэнне пранікнення гэтай чумы ў краіны СНД».

Прэзідэнт таксама заклікаў звярнуць пільную ўвагу на пытанні барацьбы з карупцыяй: «Мы бачым, да якіх разбуральных наступстваў можа прывесці татальная карупцыя, узведзеная ў ранг дзяржаўнай палітыкі, на прыкладзе, у тым ліку, нашых бліжэйшых суседзяў».

Каментары3

Цяпер чытаюць

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю5

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Усе навіны →
Усе навіны

У аварыі ў Батумі загінулі двое беларускіх турыстаў — 43‑гадовая жанчына і 63‑гадовы мужчына11

Сабаленка ўвайшла ў пяцёрку тэнісістаў з самымі высокімі заробкамі за год3

«Пацалавалі браму». Берасцейцы раскрытыкавалі арганізацыю сямейнага фэсту з Artik & Asti, арганізаванага «Савушкавым»11

Трамп засцярог Украіну ад атак на не расійскія нафтавыя танкеры ў Чорным моры5

У выніку ўдару па выставе ўзбраенняў загінуў былы кіраўнік цэнтра «Альфа» СБУ

Такаеў падчас сустрэчы з Пуціным заклікаў яго замарозіць вайну ва Украіне8

«Самым сінім быў Генадзь». Як экс-падпалкоўніка збілі за ўдзел у пратэстах5

«Хогвартс адпачывае». На вуліцы Мінска заўважылі «дыханне дрэў»

У Мінску арыштавалі «чорнага рыэлтара», які спрабаваў завалодаць кватэрай алкаголіка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю5

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць