Свет

Deutsche Bank перавёў укладанні з Расіі ў Польшчу

Немцы скарацілі долю Расеі ў сваім партфелі амаль на траціну. Пасля распродажу расійскіх папер сродкі былі пераразмеркаваны ў першую чаргу на карысць Польшчы.

Адзін з фондаў Deutsche Bank скараціў долю Расеі ў сваім партфелі амаль на траціну, палічыўшы, што нават нестабільная эканоміка Турцыі цяпер ўяўляе большую цікавасць для інвестараў, паведаміў РБК. Мацней за ўсё фонд расчараваўся ў расійскім нафтагазавым і банкаўскім сектарах.

Прадаць Расію

Фонд DWS Central Europe, Russia and Turkey, які належыць Deutsche Bank, у першым паўгоддзі 2014 фінансавага года, які скончыўся 30 красавіка, знізіў долю расійскіх акцый у сваім партфелі больш чым на 30%, да 49,5%.

Скараціць долю фонд прымусілі падзеі, якія адбыліся за апошнія паўгода (макраэканамічныя паказчыкі, санкцыі, уведзеныя супраць Расеі, і пагрозы іх пашырэння, а таксама «размытыя» перспектывы расійскага фондавага рынку), паведамляецца ў справаздачы фонду. «Пасля ўварвання Расіі на Крымскі паўвостраў расійскі фондавы рынак, калі меркаваць па індэксе ММВБ, асеў на 23%, а рубель за справаздачны перыяд абясцэніўся на 10%», — адзначыў менеджмент фонду ў сваім лісце акцыянерам. Непрыемным сюрпрызам сталі і тэмпы эканамічнага росту. «Расея можа сутыкнуцца з рэальнай рызыкай тэхнічнай рэцэсіі, у той час як глабальная эканоміка працягвае паскараць свой рост», — адзначана ў справаздачах.

За першае паўгоддзе (з 1 лістапад 2013 года па 30 красавіка 2014 года) чыстыя актывы фонду патаннелі на 16,53%, што звязана са стратамі на расійскім рынку.

Куды сышлі грошы

Сродкі DWS пасля распродажу расійскіх папер былі пераразмеркаваны ў першую чаргу на карысць Польшчы, доля якой у партфелі вырасла з 11,4 да 20,5%. Больш прывабным, чым расійскі рынак, менеджары фонду палічылі і рынак акцый Грэцыі, які, па іх назіраннях, аднаўляецца. Нават Турцыя, нягледзячы на напружаную палітычную сітуацыю і чаканні зніжэння тэмпаў росту ВУП у 2014, выглядае больш прывабна, чым Расія.

«Нельга сказаць, што Турцыя і Польшча выглядаюць нашмат мацнейшымі з пункту гледжання макраэканомікі, але з пункту гледжання палітычных рызык яны адназначна больш прывабныя», — адзначыў галоўны эканаміст фінансавай групы БКС Уладзімір Ціхаміраў. Для заходняга фонду пагроза санкцый выходзіць на першы план, таму такі ход выглядае лагічным, дадаў ён.

Без банкаў і нафты

Прыкметней за ўсё за справаздачны перыяд фонд скараціў інвестыцыі ў нафтагазавы сектар, які ў кастрычніку мінулага года складаў 32,6% партфеля, у красавіку 2014 — ужо 25,4%. У прыватнасці, DWS паменшыў пазіцыі ў Газпроме, прадаў амаль палову сваіх акцый «Татнафты», скараціўшы ўкладанні ў 2,5 разы. DWS таксама скараціла ўкладанні ў расійскі банкаўскі сектар, пазбавіўшыся ад акцый ТКС-банка і ВТБ і амаль у два разы паменшыўшы долю ў Ашчадбанку. На 31 кастрычніка інвестыцыі фонду (па бягучым кошце) у расійскія паперы складалі 308 млн даляраў, на 30 красавіка — ужо 152 млн. «Сказаць, што кампаніі гэтых сегментаў непрывабныя, нельга, гэта найбольш ліквідныя паперы на расійскім рынку, цікавыя і ў плане дывідэндаў, і ў плане росту. Але ў той жа час нафтагазавы і банкаўскі сектары знаходзяцца пад большай пагрозай з пункту гледжання санкцый, таму ўсе зноў зводзіцца да палітычнай рызыкі», — патлумачыў Уладзімір Ціхаміраў.

Інвестары сыходзяць з Расіі

У канцы траўня кіраўнік фондаў рынкаў BlackRock казаў, што яны прадалі ўсё ўкладанні ў расійскія аблігацыі — на сотні мільёнаў даляраў. У першым квартале гэтага года фонды Oppenheimer International Bond Fund (OIBF) і Oppenheimer Global Strategic Income Fund (OGSIF), якія ўваходзяць у групу Oppenheimer (адзін з найбуйнейшых замежных інвестараў у расійскія каштоўныя паперы), прадалі каля 70% расійскіх каштоўных папер, якія належалі ім, скараціўшы ўкладанні на 700 млн дал.

Таксама ў першым квартале долю Расіі скарацілі фонд Templeton Russia and East European Fund (Templeton Russia) пад кіраўніцтвам Марка Мобіуса — да 46% ад чыстых актываў фонду з 61% у канцы 2013 года. Пры гэтым фонд павялічыў ўкладанні ў Румынію, Польшчу і Турцыю.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося19

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося

Усе навіны →
Усе навіны

На дарогах Мінска заўважылі суперкар «з Hot Wheels». Такіх машын у свеце менш за тысячу7

Беларусы цяпер могуць ездзіць на Балі без візаў7

У Рагачове адкрылі новы вайсковы помнік з ужо пашкоджаным пастаментам3

Азаронак расказаў, як павінен быў ехаць у адной машыне з Дар'яй Дугінай, але не зраслося23

Чалы ўжо не бачыць Крутога пераемнікам Лукашэнкі. А каго называе?18

Вынеслі прысуд гродзенскаму блогеру, якога вінавацілі ў махінацыях са зборам на Ваню Сцяцэнку2

«Ніхто не вярнуўся». Як вырашылі пытанне з работнікамі з Узбекістана, незадаволенымі ўмовамі ў Беларусі13

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Google Play выдаліў «ВКонтакте» і месенджар Max

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося19

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць