Культура1616

Памёр перакладчык Алег Дышлевіч

Стала вядома, што на 52 годзе ад сардэчнага прыступу сышоў з жыцця філолаг, перакладчык з польскай мовы Алег Дышлевіч. Смерць напаткала яго ў сне.

Сярод ягоных перакладаў — Генрык Ржавускі «Успаміны Пана Севярына Сапліцы, чашніка парнаўскага».

Славамір Адамовіч назваў Алега Дышлевіча «натуральным нашамоўным інтэлігентам-ліцвінам, які вырас у белмоўным асяроддзі (сям'і), а не мусіў навяртацца да беларушчыны ў дарослым веку праз свядомы выбар».

Паэт Міхась Скобла ўзгадвае вучобу з Алегам Дышлевічам на філфаку: «Ён быў старэйшы за мяне на 2 гады. Алег быў для нас сапраўдным прыкладам інтэлігента-беларуса. Ён быў заўсёды стылёвым і насіў гальштук з арнаментам. Даваў нам розную цікавую гістарычную літаратуру, якую было складана знайсці. А яшчэ ён займаўся самвыдатам, перапісваў каштоўныя на той час кнігі і даваў іх чытаць нам.

Для нас ён быў старэйшым братам і дзякуючы яму мы прайшлі кароткі, але самы лепшы курс беларускага мовазнаўства».

У апошнія гады свайго жыцця Алег Дышлевіч даглядаў сваіх старых бацькоў у вёсцы Вялікія Нястанавічы ў Лагойскім раёне. Пасля іх смерці ён застаўся жыць у вёсцы і да апошняга займаўся перакладамі.

Каментары16

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць