Культура33

У Камянецкім раёне ў межах праекта USAID адкрыўся музей-кузня

13 верасня. У межах праекта Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID) «Мясцовае прадпрымальніцтва і эканамічнае развіццё» ў вёсцы Белая Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці 13 верасня адкрыўся музей-кузня. Ён будзе працаваць у аграсядзібе «Польскi маёнтак». 

Паводле слоў уладальніцы сядзібы Таццяны Ісаевай, кавалём будзе яе муж Сяргей Піскун, які вырабляе прадметы быту і сувеніры. Асновай экспазіцыі музея будуць старадаўнія рэчы, якія раней выкарыстоўвалі жыхары вёскі Белая і іншых вёсак Камянецкага раёна ў паўсядзённым побыце. 

Ісаева выказала надзею, што музей-кузня стане часткай турыстычнай зоны «Белавежскі тракт» і сюды актыўна будуць прыязджаць турысты. 

Як паведаміў рэгіянальны каардынатар праекта USAID Вадзім Пракапчук, «Белавежскі тракт» уключае ў сябе музей прыроды Нацыянальнага парку «Белавежская пушча» ў вёсцы Камянюкі, музей народнага майстра Мікалая Тарасюка ў вёсцы Стойлы, музей у Камянецкай вежы, а таксама некалькі аграсядзіб. 

Усяго, паводле слоў Пракапчука, у рамках праекта створана 17 турыстычных зон (дэстынацый) у Брэсцкай і Гомельскай абласцях. Турысцкая дэстынацыя — цэнтр (тэрыторыя) з разнастайнымі зручнасцямі, сродкамі абслугоўвання і паслугамі для забеспячэння разнастайных патрэб турыстаў. Бюджэт праекта, які рэалізуецца ПРААН у Беларусі, складае 1 млн. 965 тыс. долараў ЗША на 2012—2015 гады. 

Пракапчук зазначыў, што экатурызм з'яўляецца адным з сегментаў турыстычнага рынку Беларусі, якія найбольш дынамічна развіваюцца. Паводле звестак на 1 студзеня 2014 года ў краіне дзейнічала 1.881 аграсядзіба, а ў 2006 годзе іх было толькі 34. Аднак, працягнуў спецыяліст, «нягледзячы на ўражальны рост, паслугі ў сферы экатурызму ў Беларусі на гэты момант не зусім адпавядаюць міжнародным стандартам». Каб у поўнай меры выкарыстаць магчымасці экатурызму ў якасці рухальнай сілы сацыяльна-эканамічнага развіцця сельскіх тэрыторый, «неабходны намаганні па павышэнні патэнцыялу мясцовых суб'ектаў экатурызму».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі5

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр замежных спраў Літвы сустрэўся з прадстаўнікамі беларусаў і запэўніў іх у нязменнасці палітыкі10

18‑гадовы сын Рамзана Кадырава Адам атрымаў званне Героя Чачні. Другі раз8

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна20

Купалаўскі тэатр прэзентуе спектакль «Чорны замак Альшанскі»1

Індыя закупіла беларускія ўдарныя дроны-камікадзэ4

Камандуючы войскамі ЗША ў Еўропе заявіў, што Пуцін не шукае вайны з НАТА4

«Павісла на гэтых жалязяках». Мінчанцы турнікетам зламала нагу ў метро26

41‑гадовую жанчыну з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе. Да яе чапляліся яшчэ ў 2020‑м

У Мінску зараз +13°С, а ў Касцюковічах амаль +30°С2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі5

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць