Грамадства11

Законапраект аб механізмах барацьбы з дармаедствам паступіў для ацэнкі ў МУС Беларусі

Законапраект, у якім змешчаны прапановы Савета Міністраў па барацьбе з дармаедствам, паступіў у Міністэрства ўнутраных спраў ад распрацоўшчыка для аналітычнай ацэнкі.

Пра ггэта паведаміў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.

«МУС ініцыіравала абмеркаванне тэмы дармаедства і актуалізавала неабходнасць унясення змяненняў у дзеючае заканадаўства ў гэтым пытанні. У нас першапачаткова былі пэўныя формы і заканадаўчыя канструкцыі, якія мы і прапанавалі. Таксама Савету Міністраў было даручана прадставіць свае прапановы кіраўніку дзяржавы. І такі законапраект я ўчора атрымаў ад распрацоўшчыка. Міністэрства ўнутраных спраў будзе выступаць у якасці аналітыка, які дасць сваё рэзюмэ наконт гэтага дакумента. Хутчэй за ўсё, гэта будзе ўказ прэзідэнта», — растлумачыў Ігар Шуневіч.

Міністр дадаў, што ў дакуменце прадугледжаны механізм стымулявання грамадзян, якія не ўдзельнічаюць як належыць у фінансаванні краіны.

Гэта значыць вывесці з ценю тых, хто зарабляе грошы, карыстаецца льготамі і сацыяльнымі гарантыямі, што прадастаўляе дзяржава, але ў той жа час не нясе ніякай нагрузкі з пункту гледжання папаўнення бюджэту. Дакумент сканцэнтраваны на прававым аспекце вырашэння праблемы.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА16

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі19

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

Уладзімір Зяленскі звярнуўся да Пуціна з адкрытым лістом, які нагадвае ўльтыматум48

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА16

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць